https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 19 лютага 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца пяцідзесятым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 316 дзён.
Якія падзеі адбыліся 19 лютага і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 19 лютага

У 1918 годзе выканкам і СНК Заходняй вобласці і фронту выехалі з Мінска ў Смаленск. Выканаўчы камітэт Савета Усебеларускага з`езда ў загадзе №1 абвясціў, што "ўзяў уладу ў свае рукі".
У 1997 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Перу.

Хто нарадзіўся 19 лютага

1767 год: Юзаф Пешка, польскі і беларускі жывапісец.
1890 год: Казімір Сваяк, беларускі каталіцкі свяшчэннік, паэт.
1908 год: Станіслаў Шушкевіч, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся польскі астраном, матэматык Мікалай Капернік і амерыканскі кінаакцёр Лі Марвін.

19 лютага ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Вукола, якога ў народзе называлі Вуколам-цялятнікам.

У гэты час пачынаўся веснавы ацёл кароў. Нованароджанае цяля заносілі ў хату, каб яно не замёрзла і не захварэла. У гэты дзень нічога нельга было пазычаць з хаты, каб не аддаць шчасце, якое Бог прыносіць з нованароджаным. Гэты звычай выконваўся, і калі нараджалі іншыя дамашнія жывёлы, і, тым больш, жанчына.

Калі 19 лютага птушкі садзяцца на вяршыні дрэў, будзе адліга. Але адліга ў гэтыя дні прадвяшчала дрэнны ўдой у кароў.

Sputnik, 19 лютага 2024
 
Дата публикации:19.02.2024
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:165
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Февраль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме