https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сведка па справе Катрука: у Хатыні загінула ўся сям’я майго бацькі


У судзе мінчанка расказала трагічную гісторыю свайго бацькі, які цудам ацалеў падчас карнай аперацыі ў Хатыні.
Вярхоўны суд Беларусі працягвае слухаць паказанні сведкаў па крымінальнай справе ў дачыненні да ката Хатыні Уладзіміра Катрука.

Усяго па дадзенай справе праходзяць амаль 50 сведак, частка з іх ужо дала паказанні ў Вярхоўным судзе. У аўторак 13 лютага ў суд прыйшла мінчанка Іна Крыванос, якая са слоў свайго бацькі распавяла пра трагічныя падзеі 22 сакавіка 1943 года.

"У вёсцы Хатынь загінула ўся сям’я майго бацькі – маці, бацька, два браты і сястра", - адзначыла яна.

Свае паказанні ў судзе яна пачала даваць са слоў: "Хатынь – гэта мая малая радзіма". Па словах Крыванос, у 1943 годзе яе бацьку было сем гадоў.

Жанчына таксама паведаміла, што, калі пачалося расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа, яна перадала пісьмовыя ўспаміны свайго бацькі пракурорам.

У судзе яна падрабязна выказала свае паказанні – распавяла пра падзеі 22 сакавіка, калі ў вёску прыйшлі карнікі. Сведка адзначыла, што неаднаразова чула ўспаміны свайго бацькі аб тым, як ён сямігадовым хлопчыкам разам з бацькам пайшоў на поле за сенам.

"Пакуль дзядуля рэзаў сечку, мой бацька катаўся на арэльках. Недалёка, у стозе сена, быў партызан, які назіраў за тым, што адбываецца вакол, каб не было чужых, карнікаў. Калі закрычалі: "Немцы!", дзядуля ўзяў майго бацьку за руку і павёў дадому. Яны паспрабавалі схавацца разам з сям’ёй у склепе", - распавяла Крыванос.

Паводле яе слоў, акрамя дзядулі з бацькам, была яшчэ маці і два браты, а таксама малодшая сястра маці.

"Яны паспрабавалі схавацца ў склепе, зачынілі дзверы ў хату, але прыйшлі карнікі. Выламалі дзверы, дасталі са склепа і з усімі жыхарамі вёскі пагналі іх у хлеў. Мама майго бацькі трымала яго руку, яны стаялі бліжэй за ўсё да дзвярэй. Бацька бачыў, як загналі ўсіх жыхароў у хлеў, абклалі саломай, аблілі бензінам і падпалілі, а вакол стаялі кулямётчыкі", - расказвае сведка ўспаміны свайго бацькі.

Крыванос паведаміла: калі людзі паспрабавалі ўцячы з палаючага хлява, у іх стралялі, хтосьці згарэў зажыва.

"Маці майго бацькі схапіла яго за руку і паспрабавала бегчы, але пачалі страляць. Яе прашыла аўтаматная чарга, яна ўпала прама на яго, накрыўшы сабой. Маці бацькі загінула, а бацьку параніла ў плячо. Так ён ляжаў пад маці да таго часу, пакуль карнікі не сышлі з вёскі", - распавяла сведка.

Потым, па словах Крыванос, яго забралі на суседні хутар. "Ад перажытага стрэсу ён не памятаў ні бацькі, ні маці. Ён не ведаў, колькі яму гадоў. Дзень нараджэння яму далі ў дзіцячым доме – 7 лістапада", - паведаміла яна.

У судзе на гэтым тыдні працягваюць заслухоўваць паказанні сведак, а таксама абвяшчаць паказанні карнікаў са 118-га батальёна, якія яны давалі ў сярэдзіне 1970-х.

Справа аб генацыдзе

Два з паловай гады таму Генеральная пракуратура Беларусі пачала расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Цяпер у справе ўжо больш за 500 тамоў.

Амаль усе пасляваенныя справы нацысцкіх злачынцаў рассакрэчаны ў Беларусі. У асобную крымінальную вытворчасць выдзелена справа нацысцкага злачынца Уладзіміра Катрука, які памёр у Канадзе ў 2015 годзе. У адносінах да яго пачалі крымінальную справу па артыкуле генацыд.

Мінск, 13 лютага 2024
Sputnik
 
Дата публикации:13.02.2024
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:166
 
Ключевые слова:
Геноцид белорусского народа Великая Отечественная война Нацизм Владимир Катрук Хатынь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме