https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ДМК аб рэалізацыі ўказа нумар 297: з пачатку года праверылі больш за 350 тыс. пасылак


Беларускія мытнікі праверылі больш за 350 тыс. пасылак з пачатку года ў рамках выканання ўказа ад 25 верасня 2023 года нумар 297 "Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў", паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.
Практычную рэалізацыю кантролю паштовых адпраўленняў і тавараў, што перамяшчаюцца ў адрас фізічных асоб з тэрыторыі дзяржаў ЕАЭС, абмеркавалі сёння на нарадзе ў ДМК.

Гэта ўжо другая сустрэча, калі дзяржорганы і прадстаўнікі бізнесу рыхтаваліся да такога кантролю, ацэньвалі аб`ёмы і складанасці, што могуць узнікнуць у рамках выканання ўказа ад 25 верасня 2023 года нумар 297 "Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў". Удзельнікі сённяшняй нарады, з улікам правядзення ў рамках пастановы Саўміна ад 28 снежня 2023 года нумар 970 "Аб пытаннях увозу і перадачы на захоўванне грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў і авіямадэлей" мытнымі органамі ўжо на працягу трох тыдняў кантролю індывідуальных адпраўленняў, абмеркавалі новыя пытанні, якія ўзнікаюць на практыцы.

"Сярэдні час правядзення кантролю адносна тавараў, што перамяшчаюцца ў адным аўтамабілі, складае 4 гадзіны. У рамках правядзення кантролю з пачатку года праверана больш за 350 тыс. пасылак. Па выніках кантролю знойдзены тавары, маючыя прыкметы зброі, боепрыпасаў, а таксама апаратура ваеннага прызначэння. Па ўсіх фактах назначаны экспертызы", - расказалі ў ДМК.

У мерапрыемстве пад кіраўніцтвам намесніка старшыні ДМК Андрэя Бальшакова прынялі ўдзел прадстаўнікі Мінсувязі, Мінтранса, РУП "Белпошта" і бізнесу, а таксама ў відэафармаце - Міністэрства эканамічнага развіцця і Федэральнай мытнай службы Расіі.

23 студзеня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.01.2024
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:287
 
Ключевые слова:
Граница Таможня Посылка Беспилотник
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме