https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Генпракуратура Беларусі: выявілі яшчэ 90 вёсак, якія паўтарылі лёс Хатыні


Свежыя дадзеныя будуць перададзены ў мемарыяльны комплекс "Хатынь" для стварэння новай музейнай экспазіцыі.
Беларускія пракуроры выявілі 90 новых населеных пунктаў, якія паўтарылі лёс спаленай нацыстамі вёскі Хатынь, паведамілі Sputnik у Генеральнай пракуратуры Беларусі.

Гэтыя даныя атрыманы за час расследавання маштабнай крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады ВАВ, якая распачата больш за два з паловай гады таму. Сёння ў НАН Беларусі прайшла нарада па вывучэнні звестак, атрыманых у ходзе расследавання гэтай справы.

"Цяпер спісак беларускіх вёсак, якія раздзялілі лёс Хатыні, дапоўнены 90 новымі населенымі пунктамі, цяпер іх колькасць складае 276", - паведамілі ў Генеральнай пракуратуры.

Сёння на нарадзе ў НАН, дзе прысутнічалі кіраўнікі следчай групы па крымінальнай справе аб генацыдзе, былі агучаны новыя даныя па злачынствах нацыстаў і іх памагатых.

"За гады нямецка-фашысцкай акупацыі на тэрыторыі БССР нацысцкія злачынцы знішчылі поўнасцю або часткова, у тым ліку разам з жыхарамі, не менш як 12 289 сельскіх населеных пунктаў", - расказалі ў Генпракуратуры.

Да таго, як была ўзбуджана крымінальная справа аб генацыдзе, дадзеная лічба складала 9 200 населеных пунктаў.

Новыя даныя ў чарговы раз сведчаць аб тым, што маштабы трагічных падзей ВАВ і іх наступстваў нашмат шырэйшыя, чым лічылася раней, падкрэслілі ў наглядным ведамстве.

Атрыманыя звесткі перададуць у мемарыяльны комплекс "Хатынь", каб выкарыстоўваць пры стварэнні новай музейнай экспазіцыі.
Акрамя гэтага, дадзеная інфармацыя будзе накіравана ў Саўмін для разгляду пытання аб яе выкарыстанні ў адукацыйнай, інфармацыйнай, ідэалагічнай і культурнай сферах.

Мінск, 21 снежня 2023
Sputnik
 
Дата публикации:21.12.2023
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:112
 
Ключевые слова:
Нацизм Геноцид белорусского народа Великая Отечественная война Военные преступления
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме