https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Паланэз" паступіць на ўзбраенне беларускай арміі ў ліпені


Аб гэтым паведаміў 5 ліпеня начальнік ракетных войскаў і артылерыі Узброеных Сіл - начальнік упраўлення ракетных войскаў і артылерыі Генеральнага штаба Генадзь Казлоўскі.
Рэактыўная сістэма залпавага агню (РСЗА) "Паланэз" у ліпені паступіць на ўзбраенне беларускай арміі. 

Паводле слоў Генадзя Казлоўскага, цяпер ідзе працэс перадачы рэактыўнай сістэмы Узброеным Сілам, "Паланэз" дапрацоўваецца з улікам патрабаванняў і пажаданняў заказчыка. "17 ліпеня Узброеныя Сілы прымаюць на ўзбраенне гэты комплекс", - сказаў ён.

Начальнік ракетных войскаў і артылерыі адзначыў, што распрацоўшчыкі прадоўжаць работу над далёкасцю і дакладнасцю стральбы з РСЗА "Паланэз".

Рэактыўная сістэма залпавага агню "Паланэз" прызначана для паражэння адкрыта размешчанай і ўкрытай жывой сілы, небраніраванай і браніраванай ваеннай і ваенна-спецыяльнай тэхнікі, артылерыі, ракетных і зенітных ракетных комплексаў, авіяцыйнай тэхнікі на аэрадромах базіравання і іншых аб`ектаў на далёкасці ад 50 км да 200 км з высокай дакладнасцю.

5 ліпеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.07.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:847
 
Ключевые слова:
Товары из Беларуси "Полонез" Система залпового огня
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме