https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 сакавіка падпісаў указ нумар 66 "Аб прызыве афіцэраў запасу на ваенную службу


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакументам прадугледжваецца прызваць у 2023 годзе ва Узброеныя Сілы да 230 грамадзян мужчынскага полу ва ўзросце да 27 гадоў і ў органы пагранічнай службы - да 20 чалавек, якія прайшлі навучанне па адпаведных праграмах падрыхтоўкі афіцэраў запасу на ваенных кафедрах або факультэтах, маюць воінскае званне афіцэра і залічаны ў запас.

Мерапрыемствы, прадугледжаныя ўказам, праводзяцца Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь штогод на планавай аснове.

Рэалізацыя гэтага ўказа дасць магчымасць павысіць узровень укамплектаванасці першасных воінскіх пасад афіцэрскага складу ва Узброеных Сілах, забяспечыць якасную падрыхтоўку мабілізацыйнага рэзерву.

10 сакавіка 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.03.2023
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:385
 
Ключевые слова:
Офицеры запаса Вооружённые силы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме