https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Колькасць зваротаў у Беларускі прафсаюз работнікаў аховы здароўя ў 2022 годзе знізілася на 20 працэнтаў у параўнанні з папярэднім годам


Такая сітуацыя назіраецца ўпершыню за апошнія 10 гадоў, паведамляе галоўны прававы інспектар працы галіновага прафсаюза Таццяна Дыска.
Летась у БПРЗ паступіла ўсяго 1027 пісьмовых зваротаў, якія датычацца сферы працоўных адносін і сацыяльна-эканамічных гарантый. У 2021 годзе іх было 1281.

Таццяна Дыска адзначыла, што са стабілізацыяй санітарна-эпідэміялагічнай сітуацыі найбольш адчувальна змянілася колькасць зваротаў аб аказанні матэрыяльнай дапамогі. У 2021 годзе было 1042 звароты, летась — 761. Аднак такія звароты па-ранейшаму пераважаюць і складаюць 74,1 працэнта ад агульнай колькасці.

Знізілася колькасць электронных зваротаў па пытаннях аплаты працы. Гэта стала магчымым дзякуючы рабоце гарачай лініі галіновага прафсаюза.

Спецыялісты надаюць асаблівую ўвагу разгляду калектыўных зваротаў. Таксама адзначаецца іх зніжэнне, адзначыла Таццяна Дыска. У 2022 годзе разгледжана ўсяго 13 такіх зваротаў, што дае падставу спадзявацца на змяншэнне канфліктных сітуацый у працоўных калектывах.

«Мы праводзім нават праверку выкладзенай у ананімных зваротах інфармацыі. Колькасць падобных зваротаў застаецца пастаянным або вар’іруецца нязначна. У 2022 годзе разгледжана сем такіх зваротаў, у якіх аўтарства не ўказана. Вынікі ў такіх выпадках, як правіла, накіроўваюцца кіраўніку арганізацыі, указанай у звароце», — заўважыла галоўны прававы інспектар працы.

У выніку разгледжаных у 2022 годзе зваротаў, якія паступілі ў галіновы прафсаюз, матэрыяльная дапамога была аказана 754 членам прафсаюза. Яе агульная сума перасягнула Br239,5 тыс.

Станоўчыя прыклады разгляду зваротаў на карысць заяўнікаў ёсць па ўсіх катэгорыях пытанняў, падкрэсліла Таццяна Дыска. Паводле яе слоў, разам са зваротамі, якія патрабуюць рэагавання, паступае і карэспандэнцыя, у якой людзі выказваюць падзяку на адрас як спецыялістаў аховы здароўя, так і спецыялістаў прафсаюзных органаў. За мінулы год было дзесяць такіх зваротаў. Яны паступілі непасрэдна ў Рэспубліканскі камітэт галіновага прафсаюза, Гродзенскую і Мінскую абласныя арганізацыі БПРЗ.

Звязда, 12 лютага 2023
 
Дата публикации:12.02.2023
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:484
 
Ключевые слова:
Профсоюзы Медики Инспекция труда Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме