https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь накіравала ў Сірыю гуманітарны груз для дапамогі пацярпелым ад землятрусаў


Самалёт з гуманітарным грузам на борце для дапамогі пацярпелым ад землятрусаў вылецеў ноччу ў Сірыю з аэрапорта Мачулішчы, паведамляецца ў тэлеграм-канале МНС Беларусі.
У сірыйскі аэрапорт Латакія груз у суправаджэнні дэлегацыі МНС Беларусі, якую ўзначаліў першы намеснік міністра Аляксандр Худалееў, даставіць паветранае судна Міністэрства абароны.

Як адзначыў Аляксандр Худалееў, па даручэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў МНС у самыя кароткія тэрміны сфармаваны гуманітарны груз вагой больш за 25 т, аб’ёмам каля 100 куб. м. і коштам больш за Br1 млн.

У склад гуманітарнага грузу ўвайшла адрасная дапамога ад Беларусі, узгодненая з сірыйскім бокам, а таксама дапамога ад Беларускага саюза жанчын і Беларускага Чырвонага Крыжа. МНС выдзеліла з дзяржаўнага рэзерву прадукты, палаткі, коўдры і сродкі гігіены, прадпрыемствы Міністэрства аховы здароўя адгрузілі медыкаменты, пальчаткі медыцынскія і бінты, дэзінфікуючыя сродкі, «Беллегпрам» прадаставіў уцепленае дарослае і дзіцячае адзенне, Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — спальныя мяхі. Прадметы першай неабходнасці сабралі Беларускі саюз жанчын і Беларускі Чырвоны Крыж.

Разбуральны землятрус на ўсходзе Турцыі адбыўся ў ноч на панядзелак. Стыхійнае бедства закранула таксама суседнюю Сірыю, дзе колькасць загінулых, як сведчаць апошнія агучаныя дадзеныя, перавысіла 3 тыс. чалавек, больш за 5 тыс. параненыя. Гуманітарныя патрэбы пацярпелых ад землятруса рэгіёнаў велізарныя, а маштабы разбурэнняў цяжка пераацаніць.

Беларусь аказвае гуманітарную дапамогу Сірыі рэгулярна. Сірыйскаму боку з 2015 па 2022 год перададзены шэсць партый беларускай гуманітарнай дапамогі: дзіцячае харчаванне, прадукты харчавання, медыкаменты, медабсталяванне, дзіцячае адзенне і абутак, а таксама тэхніку МАЗ. Паводле слоў Аляксандра Худалеева, усяго з 1999 года Беларусь 80 разоў аказвала гуманітарную дапамогу 33 краінам.

Звязда, 12 лютага 2023
 
Дата публикации:12.02.2023
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:450
 
Ключевые слова:
Сирия Природный катаклизм Землетрясение Гуманитарная помощь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме