https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускае войска атрымлівае новыя і мадэрнізаваныя сродкі сувязі і РЭБ


Пра гэта гаворыцца ў сюжэце тэлекампаніі «ВаенТБ».
Новая і мадэрнізаваная тэхніка паступае амаль ва ўсе часткі і злучэнні арміі. Аператыўнасць кіравання войскамі і якасць выканання баявых задач выходзяць на ўзровень, які гарантуе бяспеку сёння і ў перспектыве.

Як распавёў першы намеснік старшыні Дзяржкамваенпрама Алег Мішчанка, у баявыя падраздзяленні паступаюць сродкі сувязі, здольныя працаваць ва ўмовах моцнага радыёэлектроннага ўздзеяння, забяспечваючы пры гэтым перадачу дадзеных у лічбавым рэжыме з патрабаванымі пэўнасцю і верагоднасцю давядзення сігналаў да абанента.

Алег Мішчанка дадаў, што асаблівая ўвага надавалася аснашчэнню радыасродкамі і сродкамі спадарожнікавай сувязі. Не забываюць і аб іншых родах сувязі, уключаючы радыарелейную, правадную, тропасферную.

Па словах начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першага намесніка міністра абароны Беларусі Віктара Гулевіча, дзяржаўны ВПК Рэспублікі цалкам загружаны вытворчасцю ўсёй лінейкі лічбавай тэхнікі сувязі, якая забяспечвае кіраванне на ўсіх узроўнях — ад Генштаба да салдат.

Вялікая ўвага надаецца і войскам радыёэлектроннай барацьбы. Абнаўленне адпаведнай тэхнікі і сродкаў мае на ўвазе якаснае павышэнне магчымасцяў прымянення сродкаў сувязі. Першы намеснік начальніка Генштаба УС Ігар Кароль распавёў, што адзін са створаных комплексаў замяняе тры віды тэхнікі, якія стаяць сёння на ўзбраенні старога парку. Адзін з актуальных напрамкаў для падраздзяленняў РЭБ - барацьба з беспілотнымі авіяцыйнымі комплексамі. Наяўныя машыны дазваляюць паспяхова вырашаць і гэтую задачу.

Звязда, 14 студзеня 2023
 
Дата публикации:14.01.2023
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:543
 
Ключевые слова:
Вооружение Модернизация Национальная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме