https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія палярнікі зрабілі першы навуковы паход у раней не вывучаны раён Антарктыды


Аб гэтым праінфармавалі ў прэс-службе НАН.
Беларускія палярнікі зрабілі першы ўнутрыкантынентальны навуковы паход у раней не вывучаны раён мацерыковай часткі Антарктыды. Аб гэтым паведаміў у Прэзідыум Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі начальнік 15-й беларускай антарктычнай экспедыцыі Аляксей Гайдашоў.

Паход адбыўся 18-20 студзеня. У складзе паходнай групы было сем чалавек. Яны адправіліся ў дарогу на трох транспартных сродках з прычапнымі ўстройствамі — снегаходзе LYNX, снегабалотаходзе «Бобр» і шматфункцыянальным Polar 300. Транспарт быў абсталяваны сістэмамі GPS-навігацыі, сродкамі спадарожнікавай і УКХ-сувязі. Працягласць даследчага маршруту склала 188 км, плошча апрабавання і навуковых даследаванняў — амаль 210 кв.км.

Палярнікі праводзілі разведку бяспечных шляхоў руху, адбор проб прыродных матэрыялаў, выконвалі фота- і відэаздымку, вялі электронны запіс апорных пунктаў GPS-трэка даследчага маршруту. Праз кожныя 2 км дарогі апорныя пункты маршруту замацоўваліся на мясцовасці рэпернымі маркерамі з дзяржаўнай сімволікай Беларусі.

Палярнікам удалося дасягнуць намечанай канцавой кропкі маршруту — горнага масіву DSF, размешчанага ў глыбіні кантынента ў каардынатах вышэйшай кропкі (1451 м над узроўнем мора). Там праведзены рэкагнасцыровачныя работы і топагеадэзічная прывязка мясцовасці з выкарыстаннем прыбораў і прыборных комплексаў, распрацаваных у навуковых арганізацыях НАН Беларусі. Таксама праведзены серыі вымярэнняў розных параметраў прыроднага асяроддзя Антарктыкі, праведзены адбор проб і ўзораў прыродных матэрыялаў.

Як далажыў Аляксей Гайдашоў, пасля завяршэння запланаванай праграмы даследаванняў група палярнікаў зрабіла ўзыходжанне на вышэйшую кропку горнага масіву DSF (1451 м над узроўнем мора), дзе быў узняты дзяржаўны сцяг Беларусі, сцягі НАН і Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Таксама закладзена памятная капсула з дзяржаўнай сімволікай Беларусі, спісам супрацоўнікаў 15-й беларускай антарктычнай экспедыцыі і кароткім апісаннем навуковых мэт і задач нашай краіны ў Антарктыцы.

«Першы ўнутрыкантынентальны навуковы паход забяспечыў напрацоўку практычнага вопыту, дазволіў стварыць ва ўнутрыкантынентальным раёне Антарктыды своеасаблівы пункт апоры для выхаду да іншых унутраных раёнаў і горных масіваў кантынента з мэтай далейшага пашырэння геаграфіі навуковых і практычных інтарэсаў Беларусі ў Антарктыцы», — рэзюмавалі ў НАН.

Звязда, 23 студзеня 2023
 
Дата публикации:23.01.2023
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:411
 
Ключевые слова:
Белорусская антарктическая станция Исследования
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме