https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 26 траўня 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца сто сорак сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 219 дзён.
Якія падзеі адбыліся 26 траўня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 26 траўня

У 1926 годзе пачало дзейнасць у БССР літаратурнае аб’яднанне "Узвышша".
У 1926 годзе быў заснаваны Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры (БІГіК) у Вільні.
У 1976 годзе ў Мінску ўстаноўлены мемарыяльны знак у гонар Тараса Шаўчэнкі.
У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Ізраілем.

Хто нарадзіўся 26 траўня

1910 год: Эдзі Рознер, джазавы трубач, заслужаны артыст Беларусі.
1958 год: Аляксандр Кушнярэвіч, беларускі археолаг.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскія акцёр Джон Уэйн і джазавы музыкант Майлс Дэйвіс.

26 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Глікерыі Іраклійскай, якую ў народзе празвалі Лукер`я Камарніца, таму што ў гэты перыяд з`яўляюцца першыя камары.

Калі да 26 траўня камары ўжо лятаюць, значыць, летам будзе шмат ягад. Таксама ў народзе верылі, што ўбачыць вялікага камара абяцае добры год. А калі камароў мала і яны маленькія – гэта дрэнна, бо будзе мала аўса і травы.

Sputnik, 26 траўня 2024
 
Дата публикации:26.05.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:97
 
Ключевые слова:
Май Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме