"Трэці год запар у сэрцы Мінска - у Купалаўскім тэатры - мы збіраемся, каб гучала беларуская мова. Гэта добрая традыцыя Беларускага саюза жанчын з`явілася не з ніадкуль. Сёння мы адзначаем Дзень роднай мовы, і лагічна, што мы чытаем вершы па-беларуску. Мы заўсёды з хваляваннем ставімся да гэтага мерапрыемства. Сюды прыязджаюць з усёй Беларусі і на адной сцэне чытаюць і простыя людзі, і міністры, і іншыя службовыя асобы. Мова - гэта тое, што адрознівае нас ад іншых нацый, таму мы абавязаны яе захаваць", - сказала Вольга Шпілеўская.
Яна падкрэсліла, што ўсе ўдзельнікі выбралі тыя творы, якія кранулі іх душу. Сама Вольга Шпілеўская на гэты раз будзе здзіўляць вершам Кандрата Крапівы - у памяць пра бабулю, якой ужо 25 гадоў няма на гэтай зямлі.
"Бабуля была звычайнай вясковай жанчынай, якая выгадавала семярых дзяцей. І ў нас была такая добрая традыцыя: калі мы збіраліся ўсе разам, то ўнукі прасілі бабулю пачытаць. Бабуля не атрымала адукацыю, але чытаць навучылася якраз на зборніку Кандрата Крапівы. Я ўпэўнена, што яна мяне пачуе і там", - рэзюмавала Вольга Шпілеўская.
21 лютага 2025, Мінск
БЕЛТА
21 лютага 2025, Мінск
БЕЛТА