https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Марафон адзінства" завяршыўся, а краіна гаворыць"


Ганна Лукашэнка пра інфаполе акцыі.
"Марафон адзінства" завяршыўся, а ў краіне прадаўжаюць пра яго гаварыць. На гэтым акцэнтавала ўвагу кіраўнік рабочай групы па арганізацыі і правядзенні рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі Ганна Лукашэнка ў праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць". Праз месяц пасля завяршэння марафону яго ўдзельнікі абмеркавалі, якое развіццё атрымала гэта акцыя.

Навіны пра "Марафон адзінства" ў інфарэйтынгах і пошукавых радках займалі лідзіруючыя пазіцыі. Як адзначылі ўдзельнікі акцыі, і цяпер відэа аб праектах "Марафону" прадаўжаюць дэманстраваць на розных рэсурсах, колькасць праглядаў расце.

"Можна сказаць, што "Марафон адзінства" завяршыўся, а краіна гаворыць. Мы да канца марафону ўжо бачылі, што той інфармацыйны паток, які быў сфармаваны, падхапляўся не толькі прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, але і самімі грамадзянамі і нават прадстаўнікамі суседніх краін", - сказала Ганна Лукашэнка. Яна адзначыла, што вялікая колькасць кантэнту разляталася па сацсетках беларусаў, якія пабывалі на мерапрыемствах марафону.

Гасцямі праектаў марафону на многіх лакацыях станавіліся і грамадзяне іншых краін. Напрыклад, на канцэрце віртуозаў Прэзідэнцкага аркестра, які прайшоў на глыбіні 420 м у падземным аддзяленні Рэспубліканскай бальніцы спелеалячэння ў Салігорску, прысутнічалі ў тым ліку грамадзяне Расійскай Федэрацыі. "Больш за 100 чалавек. Яны прыехалі на аздараўленне ў спелеалячэбніцу, а ад`язджалі з абсалютна незабыўнымі ўражаннямі і пра аркестр, і пра "Марафон адзінства". Упэўнена, што яны расказалі аб гэтым не толькі сваім родным і блізкім", - сказала кіраўнік рабочай групы па арганізацыі і правядзенні акцыі.

"Так, марафон скончыўся, а краіна прадаўжае гаварыць, і не толькі наша краіна. "Марафон адзінства" не толькі аб`яднаў гарады і рэгіёны, але і пакінуў след у сэрцах людзей. Гэты маштабны праект стаў зыходным пунктам для ўсведамлення каштоўнасці сваёй краіны, яе людзей і дасягненняў", - падкрэсліла Ганна Лукашэнка.

22 лютага 2025, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.02.2025
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:29
 
Ключевые слова:
Марафон адзінства Акция Патриотизм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме