Што цікавага чакаецца?
З 12:00 да 23:00 для гасцей і жыхароў сталіцы будзе арганізавана насычаная праграма: інтэрактывы і тэматычныя выстаўкі, вялікі кірмаш рамеснікаў, нестандартныя гастранамічныя зоны і грандыёзны васьмігадзінны канцэрт з удзелам вядомых артыстаў. Спецыяльны госць мерапрыемства — спявак Niletto.
Фестываль прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і прапануе фармат, у якім памяць аб мінулым пераплятаецца з сучаснасцю.
Выставачныя і ваенна-патрыятычныя лакацыі
На фестывалі будуць прадстаўлены экспазіцыі сучаснай і гістарычнай ваеннай тэхнікі ад Міністэрства абароны, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і кінастудыі «Беларусьфільм», стралковая зброя, ваенная форма і экіпіроўка ваеннаслужачых, беспілотныя лятальныя апараты, а таксама выстаўка ДТСААФ.
Упершыню на фестывалі будзе прэзентаваная новая фотавыстава БелТА «Перамога ў памяці жыве».
Акрамя таго, па шматлікіх просьбах мінчан у рамках фестывалю адбудзецца выстаўка «Подзвігі і лёсы партызан у дакументах», створаная выдавецкім домам «Беларусь сегодня» і Нацыянальным архівам. Унікальная асаблівасць выстаўкі — інтэрактыўная панэль, пры дапамозе якой кожны жадаючы зможа знайсці інфармацыю аб сваіх сваяках-партызанах, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне.
У фестывалі возьме ўдзел грамадскае аб’яднанне «Патрыёты Беларусі», якое прадставіць экспазіцыю праекта «Захаваем гісторыю» і выстаўку ваенна-патрыятычнага турніру «Выклік».
Забаўляльныя, тэматычныя і інтэрактыўныя лакацыі для ўсёй сям’і. Якія?
Дзяцей на фестывалі чакаюць разнастайныя актыўнасці: надзьмуты гульнявы гарадок — актыўны вольны час на свежым паветры і цікавыя майстар-класы. Мноства сюрпрызаў для гасцей свята падрыхтавала Міністэрства па надзвычайных сітуацыях: гульні, дэманстрацыя тэхнікі і рыштунку, знаёмства з работай ратавальнікаў і службовых сабак і інш.
Яшчэ адным пунктам прыцягнення на фестывалі «Наша Перамога» стане выстаўка сучасных трактароў ад Мінскага трактарнага завода, дзе, акрамя агляду экспазіцыі, можна будзе набыць фірменны мерч і атрымаць падарункі. Вялікую цікавасць для гасцей фестывалю любога ўзросту прадставіць інтэрактыўная пляцоўка МАЗ і лакацыі вядучых прадпрыемстваў харчовай прамысловасці.
Канцэртная праграма фестывалю
З 12:00 да 15:00 на галоўнай плошчы фестывалю перад сцэнай адбудуцца парадныя выступленні мажарэтак ансамбля «ХОЛИДЭЙ», а таксама канцэрт ваеннага аркестра.
З 15:00 да 23:00 жыхароў і гасцей горада чакае маштабны канцэрт з удзелам папулярных артыстаў з Беларусі і Расіі. На сцэне выступяць гурт «Cosa Nostra», Герман, Тэа і Вольга Рыжыкава, Ганна Благава, «Ружовыя ружы», арт-гурт «Беларусы», Лера Бернатовіч, Арцём Скораль, Іван Зданюк і многія іншыя.
Сямейны фестываль «Наша Перамога» — яркая падзея ў сталіцы, прастора для адкрыццяў і актыўнага адпачынку. У год 80-годдзя Вялікай Перамогі гэта мерапрыемства стане сапраўдным святам, якое аб’ядноўвае пакаленні.
Яна Валасач
Звязда, 4 траўня 2025
Звязда, 4 траўня 2025