https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў друку з прафесійным святам


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Віншую вас з Днём друку — святам прафесіяналаў і сапраўдных патрыётаў, якія прысвяцілі сябе журналістыцы і друкарскай справе. Штодня трымаючы руку на пульсе, вы дэманструеце сілу і духоўнае багацце беларускага друкаванага слова, якое аб’ектыўна, адказна і неабыякава адлюстроўвае жыццё краіны і свету ва ўсёй яго разнастайнасці. Вы ўмееце знаходзіць важнае ў штодзённым, расказваць зразумела пра складанае, атрымліваць кампетэнтнае меркаванне і дапамагаць у вырашэнні вострых праблем, ствараючы праўдзівы летапіс сучаснай Беларусі», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што айчынны друк і ў далейшым будзе паспяхова развівацца, радаваць чытачоў і падпісчыкаў новымі праектамі, разумнай аналітыкай і вострай публіцыстыкай, застаючыся актуальным і запатрабаваным.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў работнікам і ветэранам галіны добрага здароўя, невычэрпнай энергіі, натхнення і творчых поспехаў.

Звязда, 5 траўня 2025
 
Дата публикации:05.05.2025
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:41
 
Ключевые слова:
День печати Поздравление Профессиональные праздники
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме