Жыхарам Беларусі ў іх краіне няма чаго баяцца, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанне журналіста CNN Мэцью Чэнса.
"Галоўнае ў іміджы нашай дзяржавы, наша фішка, калі можна так сказаць, у тым, што нашы людзі ні ноччу, ні ўвечары, ні днём з маленькімі дзеткамі, у тым ліку ў дзіцячых калясках, не баяцца выходзіць на вуліцу. Гэта наш здабытак", - адзначыў прэзідэнт.
Мэцью Чэнс у сваю чаргу падкрэсліў, што не змог у Мінску пагутарыць з ніводным мінаком - усе, каго ён прасіў пра гэта, адмаўляліся. Журналіст назваў гэта "праявай страху", у якім знаходзяцца беларусы.
"Я не веру, што вы, будучы ў Мінску, чагосьці спалохаліся. Проста не веру. Гэта загадзя створаная CNN хлусня, ці ж, напэўна, камусьці трэба гэта", - пракаментаваў Аляксандр Лукашэнка.
На яго думку, атмасфера страху, нібыта створаная ў Беларусі, - поўная хлусня. "Мэцью, вы хлусіце. Вы ж па Мінску хадзілі? Без аховы, без службы бяспекі, вас ніхто не суправаджаў. І я ў вашых вачах сёння не бачу ніякага страху. Дык чаго баяцца нашым людзям?", - парыраваў беларускі лідэр.
Ён выказаў здагадку, што мінчане не захацелі размаўляць з журналістам, "таму што ведалі, што вы ўсё роўна ў скажоным выглядзе прадставіце гэтую інфармацыю".
"Вы журналіст, таленавіты чалавек. Вы павінны былі выклікаць людзей на шчырую размову. У вас гэта не атрымалася. Я прычым тут? Я ў гэтым не вінаваты. Калі б вы мяне папрасілі, каб я ў гэтым вам дапамог, я б вам дапамог. Але вы мяне пра гэта не прасілі", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.
Беларускага штаму не было, а англійскі "блукае" дагэтуль
Адно з пытанняў датычылася беларускай практыкі барацьбы з каронавірусам. Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі заўсёды сур`ёзна ставіліся да гэтай праблемы. На яго думку, сітуацыя з пандэміяй - гэта сусветны псіхоз, а ўлады ў вырашэнні гэтых пытанняў забыліся, што ў першую чаргу трэба лячыць людзей.
"Мы занадта сышлі ад лячэння людзей, ад абароны людзей. Асабліва ў вас там, на Захадзе - у Амерыцы, Вялікабрытаніі. Беларускага штаму, дарэчы, не было, а англійскі штам блукае да гэтага часу па Еўропе. Гэта значыць, вы спарадзілі новы вірус фактычна. Таму не трэба ківаць на нас", - звярнуў увагу прэзідэнт.
Ён падкрэсліў, што смяротнасць ад каронавіруса ў Беларусі ў разы менш, чым у многіх заходніх краінах, таму там "правалілі лячэнне людзей".
"У ЗША тысячамі гінуць, у Вялікабрытаніі - сотнямі. І вы мяне папракаеце, што мы няправільна лечым?" - здзівіўся кіраўнік дзяржавы.
Паводле слоў Лукашэнкі, беларускі шлях аказаўся правільным. Краіна не зачынялася і не абвяшчала лакдаўн. Таксама ён распавёў у інтэрв`ю, што ў Беларусі карыстаюцца некалькімі вакцынамі - як замежнымі, так і айчыннай.
"Людзі ў краіне забяспечаны неабходнымі лекамі, сродкамі абароны. Але вам хочацца сказаць, што вось гэты "дыктатар" у Беларусі - вар`ят, ён людзей не лечыць. Я яшчэ больш пагружаны ў гэта, чым усе разам узятыя на Захадзе кіраўнікі", - заявіў беларуску лідэр.
Парады ад прэзідэнта
Аляксандр Лукашэнка дадаў, што і сам перахварэў на каронавірус, таму зараз ён можа раіць людзям, як пазбегнуць інфекцыі або змагацца з ёй, калі ўжо заразіўся. Кіраўнік дзяржавы пракаментаваў свае парады пра "сто грам" і "схадзіць у лазню".
"Гэта ж жартам было сказана, а вы пачалі хапаць гэта. Вось Лукашэнка лечыць людзей гарэлкай і лазняй. Гэта быў жарт. Мы лечым адзінымі пратаколамі. Сусветная арганізацыя аховы здароўя дае пратакол. Што ў Амерыцы, што ў Вялікабрытаніі, што ў Расіі, што у нас. І мы лечым. Але мы апынуліся больш паспяховымі, таму што вы сваю медыцыну развалілі, а мы яе ўмацоўвалі пастаянна", - канстатаваў ён.
Мінск, 2 кастрычніка 2021
Sputnik
Sputnik