«Міністэрства інфармацыі праводзіць пастаянную работу па выяўленні ідэнтыфікатараў інтэрнэт-рэсурсаў, якія дазваляюць атрымаць доступ да сайтаў, у адносінах да якіх раней прыняты рашэнні аб абмежаванні доступу, у тым ліку копій такіх інтэрнэт-рэсурсаў. На мінулым тыдні Мінінфарм у БелДІЭ накіраваў чарговыя паведамленні аб уключэнні ў спіс абмежаванага доступу шэрага ідэнтыфікатараў інтэрнэт-рэсурсаў, доступ да якіх быў абмежаваны раней, у іх ліку euroradio.fm, regnum.ru, belsat.eu, spring96.org, svaboda.org», — расказалі ў Мінінфарме.
Звязда, 1 лістапада 2021