Якія падзеі адбыліся 14 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 14 красавіка
У 1432 годзе пачаталося валадарства Жыгімонта Кейстутавіча, вялікага князя літоўскага, які доўгі час не ўсімі часткамі ВКЛ прызнаваўся за законнага валадара.
У 1923 годзе ў Вільні скончыўся з’езд педагогаў беларускіх гімназій.
У 1988 годзе ў Варшаве адбыўся заснавальніцкі сход Беларускага аб`яднання студэнтаў.
Хто нарадзіўся 14 красавіка
1853 год: Уладзімір Завітневіч, беларускі археолаг і гісторык.
1880 год: Язэп Дыла, беларускі пісьменнік і культурны дзеяч.
1885 год: Сымон Рак-Міхайлоўскі, беларускі публіцыст, грамадскі і палітычны дзеяч.
1910 год: Алесь Пруднікаў, беларускі паэт.
1920 год: Аляксей Карпюк, беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч.
Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік Дзянiс Фанвізін і літоўскі кінарэжысёр Вітаўтас Жалакявічус.
14 красавіка ў народным календары
Па гэтым дні можна даведацца, якое надвор`е будзе летам. Так, калі сонечна, лета таксама будзе цёплым, а калі пахмурна і хмары нізка плывуць – вясна працягнецца доўга і будзе халоднай, а лета – кароткім.
Sputnik, 14 красавіка 2020