https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Дзень беларускага пісьменства-2019: у Слоніме адкрываецца маштабнае культурнае свята


Слонім сёння афіцыйна стане літаратурнай сталіцай Беларусі гэтага года – у горадзе над Шчарай адкрываецца адно з самых важных культурных святаў краіны – Дзень беларускага пісьменства.
Прывітанне ўдзельнікам накіраваў Аляксандр Лукашэнка, адзначыўшы, што вялікая місія свята – аб`ядноўваць усіх беларусаў свету, перадаваць новым пакаленням літаратурныя і мастацкія скарбы нашага народа, любоў да роднай мовы.

Свежыя выданні, навінкі  літаратуры,   пісьменнікі на кожным кроку. Нават пах на вуліцах – свежай паперы. Такім стане горад ужо праз некалькі гадзін. У цэнтр Слоніма выйдуць тысячы людзей – прычым, многія прыехалі ўжо напярэдадні. Але менавіта сёння асноўны і самы адказны дзень – уручэнне наыянальнай літаратурнаяй прэміі. На ўсю краіну прагучаь   імены лепшых  пісьменнікаў  краіны. 

Дзень  беларускага пісьменства вось ужо 26 год запар – свята кнігі. Гэтую традыцыю нязменна падтрымліваюць на дзяржаўным узроўні. Падзей – больш за сотню. Для спецыялістаў – круглыя  сталы і канферэнцыі.  Для гасцей – ярмаркі, забаўляльныя пляцоўкі і сустрэчы з любімымі аўтарамі. Паглядзець  тэатралізаванае шэсце герояў беларускай гісторыі розных эпох, надрукаваць   старонку скарынаўскай Бібліі на тагачасных прыладах, зрабіць  сэлфі з зубрам, зробленым з тыпаграфскіх дэталяў. Ці фішка года – літаратурны гастрафэст. У Слоніме прыгатуюць стравы са старонак твораў  класікаў. Верашчака, бігас, шынка – усё можна паспрабаваць на смак. 

Генадзь Хоміч, старшыня Слонімскага райвыканкама: «Этот праздник в Гродненской области в пятый раз проходит. Мы рады, что именно в Слониме. Наши жители активно подключились  к этому не только в плане строительства, подготовки, но и в плане обсуждения, что сделать».

Да свята горад  сапраўды змяніўся. Тут адрамантавалі вуліцы, двары, дамы. Па просьбах гараджан сёння адкрыюць і помнік Льву Сапегу. У 16-м стагоддзі ён валодаў горадам і зрабіў яго цэнтрам кульутры і навукі.

Традыцыйна дзень беларускага пісьменства адзначаецца у першую нядзелю верасня. І у гэтым годзе сімвалічна супаў з  Днем ведаў.

У Слоніме вырашылі не чакаць панядзелка, і першымі ў краіне правядуць школьную лінейку. Хутка у гарадскім парку першакласнікі атрымаюць буквары. А ўжо ўвечары пад гукі салюту эстафету свята перададуць у Магілеўскую вобласць. 

 Тэлеканал ОНТ, 1 верасня 2019
 
Дата публикации:01.09.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:224
 
Ключевые слова:
Слонім Дзень беларускага пісьменства
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме