https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Які сёння дзень: 27 жніўня 2019 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце трыццаць дзевятым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 126 дзён.
А вы ведалі, што ў гэты дзень у 1955 годзе выйшла 1-ае выданне Кнігі рэкордаў Гінеса? Якія яшчэ падзеі адбыліся 27 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 27 жніўня

У 1610 годзе Уладзіслаў Ваза абраны маскоўскім царом.
У 1652 годзе Капылю было нададзена магдэбургскае права. 
У 1820 годзе ў Расійскай імперыі ўказам Аляксандра І забароненая дзейнасць езуітаў.
У 1979 годзе астраном Мікалай Чарных у Крымскай астранамічнай абсерваторыі адкрыў малую планету (3283) Скарына.

Хто нарадзіўся 27 жніўня

1811 год: Тадэвуш Лада-Заблоцкі, беларускі паэт.
1860 год: граф Карл Чапскі, мінскі гарадзкі галава і мецэнат.
1907 год: Сяргей Новік-Пяюн, беларускі паэт.
1976 год: Алеся, беларуская эстрадная спявачка, салістка гурту "Сябры".

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся кітайскі філосаф Канфуцый, нямецкі філосаф Георг Гегель, амерыканскі пісьменнік Тэадор Драйзер і савецкая актрыса Фаіна Ранеўская.

27 жніўня ў народным календары

Праваслаўныя вернікі сёння шануюць памяць прарока Міхея, які жыў у пачатку 700-х гг. да н.э. у Іўдзее. Ён аўтар Кнігі прарока Міхея, шостай кнігі "малых" прарокаў. Сёння заканчваецца спасаўскі пост, надыходзіць пара вяселляў.

Гэты дзень называлі Міхей-ціхавей: назіралі за ветрам і прадказвалі надвор`е.  Калі дзьмуў лёгкі вецер, осень будзе цёплай, а калі моцны і халодны – у верасні будзе нянасце.

Працы ў полі ўжо скончыліся, але часам людзі збіраліся на талаку, каб дапамагчы суседзям, якія не паспелі сабраць ураджай.

27 жніўня таксама ўшаноўвалі будаўнікоў і муляроў.

Sputnik, 27 жніўня 2019
 
Дата публикации:27.08.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:191
 
Ключевые слова:
Календарь Август Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме