https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Сустракаем Вялікдзень: гатуем па рэцэптах Жоржа Чыжыка


Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра велікодныя традыцыі і вучыць гатаваць цікавыя стравы да святочнага стала.
На велікодным стале, згодна традыцыі, абавязкова павінны быць крашаныя яйкі, булкі, мясныя стравы, а таксама клінковы сыр.

Святое Вялічка ды гуляць вяліць з чырвоным яечкам!

Традыцыя абменьвацца фарбаванымі яйкамі на Вялікдзень знаёмая кожнаму з нас з дзяцінства.

Чырвонае яйка — сімвал адраджэння жыцця і пераадолення смерці. Афарбаваныя ў чырвоны колер і асвячоныя ў царкве, яйкі служаць галоўнай рытуальнай ежай на Велікодным стале.

Згодна з павер`ем, чым больш падчас свята ты падараваў і атрымаў у дар фарбаваных яек, тым шчаслівейшым будзе жыццё ў гэтым годзе. І яшчэ даўней верылі, што яйкі, знесеныя ў чацвер і з`едзеныя ў нядзелю на Вялікдзень, абараняюць ад усялякай немачы. Магчыма менавіта таму фарбаваць яйкі прынята ў чацвер.

Існуюць розныя спосабы фарбавання яек: крашанкі, крапанкі, драпанкі і пісанкі. Самы старадаўні і даволі просты — крашанкі. Гэта калі яйкі фарбуюць цыбульным шалупіннем. Чым больш шалупіння, тым больш насычаным атрымаецца колер яйка. 

Цыбуля на вёсцы захоўваецца звычайна плеценай ў вянкі. Перад пасадкай яе перабіраюць, чысцяць ад шалупіння і складаюць яго разам з косамі асобна, каб пасля выкарыстаць усё гэта пры фарбаванні яек. Некаторыя вараць шалупінне 30-40 хілін, астуджаюць адвар і тады працэджваюць. Далей кладуць у працэджаны адвар яйкі і вараць 7-10 хвілін.

Можна зрабіць і так: дно вялікага гаршчка або рондаля засцяліць шалупіннем і пакласці першы слой яек, якія закрыць новым слоем шалупіння, не шкадуючы, укласці цыбульныя косы, калі яны ёсць, каб яйкі не датыкаліся адно да аднаго, і паставіць варыць на марудным агні на гадзіну. Каб яйкі не палопаліся, дадаць соль. 

На раніцу асвечаным у царкве яечкам уся сям`я па чарзе мые твар, каб быць здаровым і прыгожым увесь год.

Рэцэпт ад Жоржа Чыжыка

Першая беларуская кулінарная кніга "Літоўская кухарка" ўпершыню пабачыла свет у 1854 годзе, а пасля перавыдавалася пятнаццаць разоў! Напісала яе Вінцэнта Завадская. Гартаючы гэту кнігу, я думала, што большасць з  рэцэптаў народам забытыя, таму вельмі здзівілася, калі ў вёсцы Вялікія Круговічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, сустрэла чалавека — Жоржа Чыжыка, які падзяліўся са мной старадаўнім рэцэптам, апісаным у кнізе Вінцэнты Завадскай!

Пераняў ён гэты рэцэпт у спадчыну ад продкаў, якія жылі на Гарадзеншчыне. Дзед Жоржа Чыжыка — праваслаўны святар — і падзяліўся з унукам рэцэптам фаршыраваных яек у шкарлупінах, якія гатаваліся ў яго сям`і на Вялікдзень.

Sputnik, 27 красавіка 2019
 
Дата публикации:27.04.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:146
 
Ключевые слова:
Вялідзень Пасха Традиции белорусов Белорусская кухня
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме