https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Выстава вышытых ікон адкрылася да Вялікадня ў Ганцавічах


У Ганцавіцкім раённым краязнаўчым музеі адкрылася прысвечаная Вялікадню выстава вышытых ікон "Таінства святога абраза", паведаміла дырэктар музея Наталля Кулеш.
У экспазіцыі прадстаўлена 47 работ мясцовых майстроў. Ёсць сярод іх і мужчына - Максім Дранец з вёскі Малькавічы. Ён адзіны, хто ў сваіх работах выкарыстаў мазаічную крошку. Астатнія абразы вышыты ніткамі і бісерам. Некаторыя абразы асвечаны.

Больш за ўсё прадстаўлена выяў Багародзіцы: абразы Ціхвінскай і Казанскай Божай Маці, Сямістрэльная, Неўвядальны Цвет, Неўпівальная Чара, "Дастойна ёсць".

Таксама са сцен выставачнай залы на наведвальнікаў глядзяць лікі Мікалая Цудатворца, Анёла Ахоўніка, Блажэннай Матроны, Ксеніі Пецярбургскай, Параскевы Пятніцы, Святыя пакутніцы Вера, Надзея і Любоў і іх маці Сафія. Дапаўняюць калекцыю дзве каталіцкія іконы - Свяцейшае Сэрца Ісуса і Нявіннае Сэрца Марыі.

Такую выставу ў музеі арганізавалі ўпершыню і прысвяцілі яе старажытнейшаму і самаму важнаму хрысціянскаму святу - Вялікадню.

"У фондах нашага музея ёсць жывапісныя іконы ХІХ-ХХ стагоддзяў, перададзеныя супрацоўнікамі Брэсцкай мытні. Мы іх рэгулярна паказваем наведвальнікам. На гэты раз вырашылі зрабіць менавіта выставу вышытых ікон. Тым больш што ў раёне шмат майстроў, якія займаюцца гэтай творчасцю. Некаторых ведаем даўно, з іншымі пазнаёміліся праз тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Мы ўдзячны ім за дапамогу ў арганізацыі выставы, якая дае магчымасць хоць на імгненне абстрагавацца ад мітусні паўсядзённага жыцця і падумаць пра вечнае", - адзначыла Наталля Кулеш.

Новая экспазіцыя карыстаецца вялікім поспехам у наведвальнікаў. Плануецца, што выстава вышытых ікон "Таінства святога абраза" будзе працаваць у Ганцавіцкім раённым краязнаўчым музеі да 1 мая.

9 красавіка 2019, Брэст
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.04.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:152
 
Ключевые слова:
Ганцавічы Музеи Беларуси Выставка Христианство Религия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме