https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусі пашчасціла здабыць сваю незалежнасць мірным шляхам


Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў 18 кастрычніка на сустрэчы ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі.
"Нам пашчасціла пасля распаду СССР утрымаць сваю краіну мірна. Мы ціха, спакойна стварылі сваю дзяржаву. Унікальны выпадак. Але нас таксама выпрабоўвалі. Але добра, што не вайной. Дрэнна, што гэтымі санкцыямі. Гэта была разгорнута супраць нас эканамічная вайна", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што прычына таго - з`яўленне на палітычнай карце свету 15 новых дзяржаў пасля распаду СССР.

"А свет цесны. Усе месцы былі заняты, і нам трэба было знайсці сваё месца. Гэта значыць кагосьці пацясніць. Значыць, мы камусьці наступілі на нагу, кагосьці зачапілі. Вядома, гэта аб`ектыўна выклікала нейкае процідзеянне з іх боку", - лічыць Прэзідэнт.

Ён падкрэсліў, што ў выніку ўсе разам, грамадзяне Беларусі, нават прытрымліваючыся розных пунктаў гледжання, пабудавалі дзяржаву.

"Ціха, спакойна, пераадолеўшы эканамічную вайну і блакаду вакол нас у выглядзе санкцыйнай палітыкі з боку Захаду і не толькі. Мы гэтыя выпрабаванні прайшлі. Гэта таксама для нас было вельмі моцнае выпрабаванне. Мы прайшлі праз усё. Нас выпрабоўвалі. Але мы прайшлі без вайны", - сказаў беларускі лідар.

Гаворачы аб тым, чаму апошнім часам відаць змяненне палітыкі Захаду ў адносінах да Беларусі, кіраўнік дзяржавы выказаў меркаванне, што гэта не таму, што Беларусь заняла пэўную пазіцыю адносна падзей ва Украіне або яшчэ нешта ў гэтым плане.

"Час змяніўся, і з`явілася падстава ім адысці ад гэтых санкцый, захаваўшы сваё аблічча. Яны даўно зразумелі, што няправільна ўвялі супраць нас санкцыі. Яны проста хацелі нас прыдушыць за нашу пазіцыю такую ​​саюзніцкага характару, захаванне саюзных адносін паміж рэспублікамі былога СССР", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што стаў Прэзідэнтам у многім выпадкова, але выключна дзякуючы велізарнай народнай падтрымцы і даверу. "Я не магу пераступіць праз тое, што было 25 гадоў таму. Я праз гэта ніколі не пераступлю. Хіба можна здрадзіць такому? Ды ніколі! Сам жабраком пайду, але ніколі праз гэта не пераступлю! Гэта ў аснове ўсёй маёй палітыкі - і справядлівасць, і стаўленне да людзей", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

18 кастрычніка 2019, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:18.10.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:270
 
Ключевые слова:
Независимость Суверенитет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме