https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Брэст з`язджаюцца ўдзельнікі форуму "Музеі Беларусі"


Брэст 4-6 кастрычніка прымае IV Нацыянальны форум "Музеі Беларусі".
Удзельнікі прыбудуць 4 кастрычніка ў горад над Бугам, а затым зоймуцца падрыхтоўкай экспазіцыйных пляцовак у лёгкаатлетычным манежы. Асноўнымі днямі правядзення мерапрыемства стануць 5 і 6 кастрычніка.

"У нас будзе 126 удзельнікаў, 115 з іх - дзяржаўныя музеі: ад нацыянальных да раённых. Будуць прадстаўлены каля дзясятка школьных музеяў, турыстычныя фірмы і кампаніі, якія займаюцца вытворчасцю абсталявання і мультымедыйных сродкаў для музейнай справы", - расказаў дырэктар Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея Аляксей Міцюкоў.

Для наведвальнікаў форум стане ўнікальным шанцам на адной пляцоўцы азнаёміцца з патэнцыялам музеяў рэспублікі. Спецыялісты ж скарыстаюцца магчымасцю, каб абмеркаваць актуальныя пытанні, прадэманстраваць новыя падыходы ў музейнай справе, дагаварыцца з калегамі аб сумесных праектах.

Адбудзецца конкурс сярод музеяў, дзе будуць вызначаны лепшыя ў навукова-асветнай, экспазіцыйнай, выставачнай і фондавай рабоце, выдавецкай справе і рабоце з партнёрамі. Іх дзейнасць ацэніць аўтарытэтнае журы.

Для ўдзельнікаў форуму арганізуюць аглядную экскурсію па тысячагадовым Брэсце. У тым ліку ім пакажуць новыя экспазіцыі ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэспасць-герой" і абноўлены археалагічны музей "Бярэсце".

Арганізатарамі IV Нацыянальнага форуму "Музеі Беларусі" выступаюць Міністэрства культуры Беларусі і Брэсцкі аблвыканкам.

Тэма мерапрыемства ў гэтым годзе - "Музей: навука, інавацыі, камунікацыя".

4 кастрычніка 2019, Брэст
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.10.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:192
 
Ключевые слова:
Музеи Беларуси Фэст культуры Брэст
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме