https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Дзень гарніста ў Магілёве пройдзе прэзентацыя кнігі сярэдзіны XIX стагоддзя


Магілеўцы сустрэнуць кастрычнік традыцыйным святам: 1 кастрычніка ў Музеі гісторыі Магілёва пройдзе Дзень гарніста. Аб гэтым паведаміў дырэктар установы Аляксей Бацюкоў.
"Гасцей нашага свята будзе чакаць цікавая і насычаная праграма. Аўтар гарніста на ратушы і адзіны ў Магілёве дазорац гарадскога гадзінніка Генадзь Галоўчык падрыхтуе забаўляльна-пазнавальную віктарыну", - расказаў дырэктар музея.

У гэты дзень у ратушы таксама пройдзе прэзентацыя новых музейных экспанатаў. Адным з цэнтральных артэфактаў стане кніга "Агляд гісторыі Беларусі са старажытных часоў", напісаная Восіпам Турчыновічам у Магілёве ў 1855 годзе.

Акрамя таго, на свята запрошаны спецыяліст па рэстаўрацыі, які дапамагае музею аднаўляць экспанаты. Ён раскажа гасцям аб тым, як праходзіць рэстаўрацыя зброі.

Для гасцей таксама правядуць майстар-клас па беларускіх традыцыйных танцах XVIII-XIX стагоддзяў. У гэтым годзе скульптуры гарніста на гарадской ратушы спаўняецца 5 гадоў.

30 верасня 2019, Магілёў
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.09.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:181
 
Ключевые слова:
Магілёў Городские часы Ратуша День горниста
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме