https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адрасаваў суайчынніцам віншаванне з Днём жанчын


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Гэта свята напоўнена асаблівай вясенняй атмасферай і самымі светлымі пачуццямі да прадстаўніц прыгожай палавіны чалавецтва, якія дораць нам утульнасць роднага дому, клопат і дабрыню, - гаворыцца ў віншаванні. - Непараўнальнае хараство беларускіх жанчын, іх прафесійныя поспехі і перамогі праслаўляюць нашу Радзіму далёка за яе межамі. Вашы разуменне і падтрымка, цеплыня любячых сэрцаў натхняюць нас, мужчын, на новыя здзяйсненні".

Аляксандр Лукашэнка выказаў словы ўдзячнасці ў адрас жанчын за актыўны ўдзел ва ўсіх сферах жыцця грамадства, выхаванне юнага пакалення, уменне падтрымліваць спакой і дабрабыт у сям`і. "Менавіта жанчыны робяць свет дабрэйшым, забяспечваючы яго духоўнае адзінства і стабільнасць", - падкрэсліў ён.

Прэзідэнт пажадаў суайчынніцам моцнага здароўя, добрага настрою і здзяйснення ўсіх жаданняў.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём жанчын

Дарагія суайчынніцы!

Ад усёй душы віншую вас з Днём жанчын.

Гэта свята напоўнена асаблівай вясенняй атмасферай і самымі светлымі пачуццямі да прадстаўніц прыгожай палавіны чалавецтва, якія дораць нам утульнасць роднага дому, клопат і дабрыню.

Непараўнальнае хараство беларускіх жанчын, іх прафесійныя поспехі і перамогі праслаўляюць нашу Радзіму далёка за яе межамі. Вашы разуменне і падтрымка, цеплыня любячых сэрцаў натхняюць нас, мужчын, на новыя здзяйсненні.

Мы дзякуем вам за актыўны ўдзел ва ўсіх сферах жыцця грамадства, выхаванне юнага пакалення, уменне падтрымліваць спакой і дабрабыт у сям`і. Менавіта жанчыны робяць свет дабрэйшым, забяспечваючы яго духоўнае адзінства і стабільнасць.

Жадаю вам моцнага здароўя, добрага настрою і здзяйснення ўсіх жаданняў.

Аляксандр Лукашэнка.

7 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.03.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:229
 
Ключевые слова:
Поздравление Международный женский день
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме