https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Відэаэкскурсія па выставе "Кузьня беларускага духу"


Дзяржаўны лiтаратурны музей Янкi Купалы зладзіў выставу з рэтраспектыўным поглядам на гісторыю Віленскай беларускай гімназіі.
Упершыню ў Беларусі прадстаўлены ўнікальныя матэрыялы з гісторыі беларускага школьніцтва са збораў Грамадскай арганізацыі "Беларускі музей імя Івана Луцкевіча" ў Вільнюсе і Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.

Рэтраспектыва дае магчымасць убачыць фотаздымкі са знакамітым амерыканскім вучоным беларускага паходжання Барысам Кітам у атачэнні вучняў Віленскай беларускай гімназіі.

Сярод экспанатаў зборнік народных песень, якія гімназістам падараваў сам Рыгор Шырма, пра што сведчыць мемарыяльны допіс на вокладцы.

Глядзіце экскурсію па "Кузьні беларускага духу", каб адчуць сябе вучнем Віленскай беларускай гімназіі і сучаснікам Янкі Купалы.



Sputnik, 5 верасня 2017
 
Дата публикации:05.09.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1634
 
Ключевые слова:
Рыгор Шырма Барыс Кіт Вільня Беларуская песня Музеи Беларуси Выставка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме