https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Легенды Беларусі: чаго мы не ведаем пра Напалеона Орду


11 лютага спаўняецца 210 год, як на свет з`явіўся мастак, музыкант, літаратар, кампазітар і педагог Напалеон Орда, аўтар некалькіх тысяч гравюр, па якіх ў сучаснасці рэстаўруюць старажытныя маёнткі і сядзібы.
Будучы творца з`явіўся на свет у радавым маёнтку ў Варацэвічах (зараз гэта Брэсцкая вобласць). Але пасля паўстання 1831 годапад чужым імем ён ўцёк ў Парыж і атрымаў статус эмігранта. У гэты ж час вызначыліся яго прыярытэты ў творчасці — заняткі музыкай і мастацтвам.

У сталіцы Францыі Напалеон Орда пазнаёміўся з светам парыжскай інтэлігенцыі — стаў сябрам Адаму Міцкевічу, пазнаёміўся з Іванам Тургеневым, Анарэ дэ Бальзакам, Стэндалем, Джузэпэ Вердзі, Феранцам Лістам, Гектарам Берліёзам і Фрыдэрыкам Шапэнам.

У музычным мастацтве Напалеон Орда вядомы як заснавальнік беларускай школы фартэпіяннага мастацтва. Ён браў урокі кампазіцыі і гульні на фартэпіяна ў Фрыдэрыка Шапэна і Феранца Ліста.

Яго творы гучалі са сцэн Францыі, Германіі, Польшчы, Расіі. Тады ж Напалеон Орда быў дырэктарам Італьянскай оперы ў Парыжы да яе зачынення падчас рэвалюцыі 1848 года.

Таленавіты педагог, Напалеон Орда быў аўтарам цэлага шэрага твораў па тэорыі музыкі. Ен напісаў кнігу "Граматыка музыкі", якая шмат дзесяцігоддзяў лічылася адным з лепшых падручнікаў па тэорыі музыкі. Як кампазітар стварыў многія паланэзы, мазуркі, вальсы, накцюрны.

Ен шмат вандраваў па Францыі, Аўстрыі, Шатландыі, Іспаніі, Партугаліі і Паўночнай Афрыцы, дзе рабіў замалёўкі гарадскіх краявідаў. Пасля вяртання на радзіму ў 1856-м годзе яго ўвагу прыцягвалі старажытныя магнацкія палацы і сядзібы шляхцічаў, якія ужо ў той час часткова пачалі прыходзіць у запусценне.

Орда спяшаўся захаваць гэтыя архітэктурныя цуды на паперы, бо на прыкладзе родных Варацэвічаў добра разумеў: няма нічога вечнага.

Зараз вялікая частка твораў Напалеона Орды знаходзіцца ў Нацыянальным музеі Кракава ў Польшчы, куды яны былі перададзены яго роднымі.

Вялікая калекцыя літаграфій таксама знаходзіцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Напалеон Орда ўвайшоў у гісторыю як майстар архітэктурнага краявіду. Сучасныя турыстычныя кампаніі Еўропы выкарыстоўваюць гравюры Напалеона Орды ў сваіх рэкламных буклетах.

Яго замалёўкі сталі каштоўнай крыніцай для гісторыкаў архітэктуры і рэстаўратараў. Уявіць сябе, як выглядалі некаторыя ўжо няісныя беларускія маёнткі, сення можна толькі па малюнках Напалеона Орды. Менавіта на іх сёння можна ўбачыць, як выглядалі ў XIX стагоддзі Віленскі ўніверсітэт, Свіслацкая гімназія, Бернардынскі манастыр у Віцебску, дзясяткі фальваркаў і сядзібаў дробнага дваранства.

У сучаснасці ў цэнтры Парыжа ў гонар Напалеона Орды ўсталявана памятная дошка. У Варацэвічах створаны музей і дзейнічае мастацкя галерэя.  Імем Напалеона Орды названая вуліца ў Мінску.

Да дэнамінацыі на статысячнай купюры можна было ўбачыць адну з самых вядомых гравюр Напалеона Орды "Нясвіжскі замак".

Sputnik, 11 лютага 2017
 
Дата публикации:11.02.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:790
 
Ключевые слова:
Напалеон Орда Искусство Гравюра
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме