https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Новыя конкурсныя праграмы стартуюць у Год культуры ў Беларусі


Аб гэтым паведаміла першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга.
Так, конкурс "Чалавек Года культуры" вызначыць лепшых прафесіяналаў у сферы культуры. Для кожнай з намінацый распрацаваны высокія прафесійныя крытэрыі ацэнкі дзейнасці прэтэндэнтаў.

Конкурс "Горад культуры ў Год культуры" дасць магчымасць вылучыць населеныя пункты Беларусі, якія ўнеслі найбольшы ўклад у развіццё гэтай сферы і турызму.

Па выніках Года культуры пройдзе рэспубліканскі конкурс на лепшую практыку дзейнасці органаў мясцовай улады па рэалізацыі дзяржаўнай культурнай палітыкі, таксама для развіцця творчай ініцыятывы моладзі адбудзецца рэспубліканскі конкурс "Геній-стартап".

Развіццю і папулярызацыі лепшых традыцый беларускага музычнага мастацтва будзе садзейнічаць конкурс "Бела-тон".

Для наладжвання канструктыўнага дыялогу дзяржаўна-грамадскага партнёрства аб`яўлены збор ініцыятыў для ўдзелу ў праекце "Культурныя ініцыятывы для Беларусі".

Ініцыятарамі прапаноў могуць выступаць дзяржаўныя органы, арганізацыі культуры розных форм уласнасці, у тым ліку грамадскія аб`яднанні і грамадзяне Беларусі, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі краіны.

Прапановы павінны закранаць пытанні развіцця беларускай культуры ў краіне або інтэграцыі беларускай культуры ў сусветную культурную прастору і могуць уключаць у сябе фармулёўку праблемы, якая перашкаджае развіццю культуры на сучасным этапе, і напрамкі яе вырашэння шляхам прыняцця адпаведных юрыдычных, эканамічных або арганізацыйных мер з боку дзяржавы, або новага культурнага праекта, што вызначаецца злабадзённасцю, арыгінальнасцю, мае сацыяльны і (або) эканамічны эфект, і шляхоў яго рэалізацыі.

Пры адборы прапаноў перавага будзе аддавацца тым, рэалізацыя якіх абапіраецца на шматканальнае або пазабюджэтнае фінансаванне, адзначыла Ірына Дрыга.

Вынікі конкурсаў плануецца падвесці ў пачатку 2017 года.

11 жніўня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.08.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:975
 
Ключевые слова:
Год культуры Конкурс Туризм в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме