https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзень беларускага пісьменства ў 2017 годзе прыме Полацк


Дзень беларускага пісьменства ў 2017 годзе прыме Полацк, паведаміла 15 ліпеня віцэ-прэм`ер Наталля Качанава перад пасяджэннем Міжведамаснага экспертна-каардынацыйнага савета па турызме пры Савеце Міністраў.
"У гэтым годзе маштабнае свята прыме Рагачоў. На апошнім пасяджэнні аргкамітэта па падрыхтоўцы свята было прынята рашэнне, што наступнай сталіцай Дня пісьменства стане Полацк, нягледзячы на тое, што тут праходзіла свята ўжо не раз. Сімвалічна, што якраз у 2017 годзе будзе адзначацца і год 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, і ў Полацку нарадзіўся Францыск Скарына", - сказала Наталля Качанава.

На думку віцэ-прэм`ера, Полацк павінен стаць турыстычнай Мекай - для гэтага ёсць усё неабходнае. Пры гэтым Наталля Качанава звярнула ўвагу, што не ўсе аб`екты, цікавыя для турыстаў, задзейнічаны ў поўнай меры.

"Усё, што трэба для развіцця турызму, у Полацку ёсць. Гэта вельмі важны з гістарычнага пункту гледжання горад, тут знаходзяцца славутасці, якія могуць прыцягнуць вялікую колькасць турыстаў", - лічыць яна.

Дзень беларускага пісьменства - нацыянальнае свята, якое адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. Упершыню ён прайшоў у 1994 годзе ў Полацку. Сталіцамі Дня пісьменства становяцца гістарычныя і культурныя цэнтры, з якімі звязана жыццё вядомых дзеячаў краіны.

15 ліпеня 2016, Полацк
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.07.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:944
 
Ключевые слова:
Дзень беларускага пісьменства Полацак Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме