https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Калі людзі спяваюць адны і тыя ж песні, яны не будуць варагаваць


Такім меркаваннем падзяліўся 15 ліпеня на прэс-канферэнцыі ўладальнік прэміі Саюзнай дзяржавы народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка.
"Гэта вельмі сур`ёзная прэмія, на яе намініраваліся вельмі вядомыя і сур`ёзныя людзі. Але так склалася, што атрымаў яе наш аўтарскі калектыў. А значыць - рухаемся ў правільным напрамку. Альбом "Дзе каліна цвіла" паказаў, што паміж Беларуссю і Расіяй шмат агульнага. Мы спяваем адны і тыя ж песні. Асноўны складнік праграм, якія мы паказваем не толькі ў Расіі, але і краінах далёкага замежжа, - гэта песні, у якіх мы імкнёмся паказаць любоў да сваёй радзімы кожнага чалавека. Гэта важна. Разумееце: калі людзі спяваюць адны і тыя ж песні, яны ніколі не будуць варагаваць", - упэўнены Анатоль Ярмоленка.

"Гэты праект будзе прадаўжацца. У нас ёсць яшчэ каля 20 песень, якія закранаюць тыя ж тэмы роднай зямлі - тое, што ў сэрцы кожнага чалавека. А ў верасні мы дадзім вялікі канцэрт у Маскве, на якім прагучаць і навінкі", - дадаў Анатоль Ярмоленка.

Ён адзначыў цікавы факт: калі дыск толькі быў запісаны, артыст даў яго паслухаць айцу Фёдару Поўнаму, які таксама сёлета стаў лаўрэатам прэміі Саюзнай дзяржавы. Протаіерэй адобрыў альбом і даў благаславенне.

Напярэдадні ў час урачыстага канцэрта адкрыцця "Славянскага базару ў Віцебску" былі ўзнагароджаны лаўрэаты прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2015-2016 гады.

Імі сталі дырыжор народны артыст СССР Уладзімір Федасееў (за праект "Песні ваенных гадоў"), аўтарскі калектыў у складзе архітэктара і протаіерэя Фёдара Поўнага, скульптара Уладзіміра Слабодчыкава і архітэктара Ігара Марозава (за помнік свяцейшаму патрыярху Аляксію II у Мінску) і аўтарскі калектыў у складзе выканаўцы народнага артыста Беларусі Анатоля Ярмоленкі, кампазітара заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Алега Елісеенкава і паэта Івана Юркіна (за альбом "Дзе каліна цвіла").

Тры прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва былі заснаваны ў красавіку 1999 года і прысуджаюцца раз у два гады за вялікі ўклад ва ўмацаванне адносін братэрства, дружбы і ўсебаковага супрацоўніцтва паміж краінамі Саюзнай дзяржавы.

БЕЛТА, 15 ліпеня 2016
 
Дата публикации:15.07.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:791
 
Ключевые слова:
Славянский базар Награждение Фэст культуры Віцебск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме