https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзякуючы "Славянскаму базару" свет пазнаёміўся з Беларуссю, яе нацыянальнай культурай, яе гасцінным народам


Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў 14 ліпеня на ўрачыстым адкрыцці XXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".
"Самае галоўнае, што кожны год фестываль дорыць мільёнам людзей сапраўднае, шчырае, душэўнае свята - свята дружбы, радасці, весялосці, творчасці, якое доўга жыве ў нашых сэрцах. Яно спалучае ў сабе класіку і сучаснасць, павагу да традыцый і свабоду мастацкага пошуку", - сказаў Прэзідэнт.

Гаворачы аб тым, што за чвэрць стагоддзя даў фестываль Віцебску, Беларусі і ўсяму свету, Аляксандр Лукашэнка адзначыў стварэнне ўнікальнага амфітэатра, у якім былі ўвасоблены самыя смелыя сцэнічныя навацыі.

Таксама фестываль адкрыў сотні талентаў, даў пуцёўку ў жыццё масцітым артыстам, маладым выканаўцам і зусім юным дараванням, ператварыў горад Віцебск не толькі ў сучасную культурную сталіцу Беларусі, але і ў фестывальную сталіцу свету са штаб-кватэрай Сусветнай асацыяцыі фестываляў.

Заслуга "Славянскага базару" і ў прыцягненні ў Беларусь тысяч турыстаў, умацаванні яе станоўчага іміджу, ажыўленні эканомікі.

Прэзідэнт адзначыў, што колькасць удзельнікаў фестывалю расце з году ў год, на гэты раз ён стаў пляцоўкай для самавыяўлення таленавітых людзей з 45 краін свету. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што горад на Дзвіне - Віцебск невыпадкова стаў домам для "Славянскага базару".

"Віцебшчына - адзін з унікальных цэнтраў славянскай духоўнасці, дзе існуе доўгая бесперапынная традыцыя культурнага будаўніцтва, творчага стварэння. Яна ідзе каранямі ў часы Ефрасінні Полацкай, Францыска Скарыны і прадаўжаецца па гэты дзень, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Тут нараджаліся новыя мастацкія напрамкі і фарміраваліся вядомыя школы майстэрства. Нямала знакамітых дзеячаў культуры родам з Прыдзвінскага краю".

Прэзідэнт, у прыватнасці, упамянуў такіх дзеячаў культуры і мастацтва, як кампазітар Анатоль Багатыроў, пісьменнікі Міхась Лынькоў, Уладзімір Караткевіч, Васіль Быкаў, Пятрусь Броўка, драматург Аляксей Дудараў, мастакі і скульптары Юдаль Пэн, Марк Шагал, Міхаіл Савіцкі, Андрэй Бембель, Заір Азгур.

"Гэта вытокі нашага мастацтва, якім мы ганарымся", - падкрэсліў беларускі лідар. На завяршэнне свайго выступлення Аляксандр Лукашэнка пажадаў "Славянскаму базару" доўгага і паспяховага творчага лёсу і аб`явіў XXV Міжнародны фестываль мастацтваў адкрытым.



15 ліпеня 2016, Віцебск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:15.07.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1671
 
Ключевые слова:
"Славянский базар" Віцебск Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме