https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка падпісаў Кодэкс Беларусі аб культуры


Прэзідэнт Беларусі падпісаў прыняты Палатай прадстаўнікоў і ўхвалены Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры, паведаміла прэс-служба беларускага лідара.
Кодэкс аб культуры распрацаваны ўпершыню і не мае аналагаў на постсавецкай прасторы. Ён грунтуецца на дзеючых цяпер нормах законаў «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь», «Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь», «Аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспубліцы Беларусь», «Аб творчых саюзах і творчых работніках», «Аб кінематаграфіі ў Рэспубліцы Беларусь», «Аб музеях і музейным фондзе Рэспублікі Беларусь», «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь».

Кодэксам прадугледжваецца стварэнне на базе існуючых прававых інстытутаў адзінага механізму рэгулявання адносін у сферы культуры і адначасовае ўстараненне недахопаў прававога рэгулявання ў гэтай сферы, забяспечваецца скарачэнне прававых актаў па пытаннях культуры і іх упарадкаванне.

У мэтах захавання культурных каштоўнасцяў, развіцця арганізацый культуры і забеспячэння агульнадаступнасці культурных здабыткаў кодэксам вызначаюцца прававыя, арганізацыйныя, эканамічныя і сацыяльныя асновы культурнай дзейнасці і рэгулююцца праваадносіны ў наступных сферах: захаванне і развіццё культурных каштоўнасцяў, ахова гісторыка-культурнай і археалагічнай спадчыны; бібліятэчная і музейная справа; кінематаграфічная дзейнасць; народныя мастацкія рамёствы, дзейнасць калектываў мастацкай самадзейнасці; правядзенне культурных мерапрыемстваў, арганізацыя культурнага адпачынку насельніцтва; узнагароды ў сферы культуры.

Кодэкс уступіць у сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Звязда, 26 ліпеня 2016
 
Дата публикации:26.07.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:829
 
Ключевые слова:
Кодекс о культуре Законодательство Правовое регулирование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме