https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 12 студзеня 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца дванаццатым па грыгарыянскім календары, а да канца года засталося 354 дні.
Якія падзеі адбыліся 12 студзеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 12 студзеня

У 1581 годзе Пінск атрымаў герб.
У 1591 годзе Мінск атрымаў герб.
У 1895 годзе У Мінску пачала працаваць першая электрастанцыя.
У 2007 годзе была ўведзена ў эксплуатацыю Салігорская ГЭС.

Хто нарадзіўся 12 студзеня

1888 год: Язэп Каранеўскі, беларускі дзяржаўны дзеяч, педагог, другі рэктар БДУ.
1901 год: Антаніна Абрэмбская-Яблонская, польскі мовазнавец, якая склала "Падручны польска-беларускі слоўнік", першы і шматгадовы кіраўнік Кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта.
1941 год: Уладзімір Мулявін, заснавальнік "Песняроў", народны артыст Беларусі.

Таксама сёння нарадзіліся французскі казачнік Шарль Перо, амерыканскі пісьменнік Джэк Лондан і японскі пісьменнік Харукі Муракамі.

12 студзеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святой Анісіі Салунскай. Ёй маліліся людзі, якія пакутвалі ад захворванняў страўніка.

У гэты дзень рэзалі дамашнюю птушку і свіней. У народзе верылі, што па вантробах жывёл можна прадказаць, якая будзе зіма: калі печань тоўстая, з тлушчам, прыйдуць маразы, без тлушчу – да цёплай зімы, пусты страўнік сведчыў пра зацяжную зіму, а роўная селязёнка прадказвала надыход халадоў.

12 студзеня забаранялася шыць і прасці, а таксама саліць ежу.

Калі гэты дзень быў сонечны, гэта сведчыла пра тое, што хутка вернуцца пералётныя птушкі.

Sputnik, 12 студзеня 2024
 
Дата публикации:12.01.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:158
 
Ключевые слова:
Январь Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме