https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Удзельнікаў акцыі памінання продкаў — ужо прыблізна тысяча


Па ходзе шэсця ва ўрочышча Курапаты да тых, хто сабраўся каля гадзіннікавага завода, далучаюцца новыя ўдзельнікі.
У іх ліку — кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года Віталь Рымашэўскі з маленькай дачкой, некалькі дзясяткаў актывістаў нефармальнай арганізацыі "Правы альянс" і многія іншыя.

Зараз шэсце паварочвае з праспекта Незалежнасці на вуліцу Каліноўскага. Яго ўдзельнікі перыядычна скандуюць "Жыве Беларусь!" і "Свабоду палітзняволеным!", пералічваюць палітзняволеных па прозвішчах і пасля кожнага выкрыкваюць: "Свабоду!"

Супрацоўнікі міліцыі па-ранейшаму не ўмешваюцца ў падзеі. Больш за тое — на скрыжаваннях супрацоўнікі ДАІ спыняюць рух транспарту, каб даць дэманстрантам прайсці. Калону працягваюць суправаджаць міліцэйскі аўтамабіль з гукаўзмацняльнай апаратурай і некалькі дзясяткаў супрацоўнікаў спецслужб у цывільным. Некаторыя з іх здымаюць шэсце на відэа.

Нагадаем, мітынг у Курапатах, на месцы масавых рэпрэсій у сталінскія часы, павінен пачацца ў 14.00. Акцыя санкцыянаваная гарадскімі ўладамі. Яе арганізатарам выступіла Кансерватыўна-хрысціянская партыя — БНФ, якую ўзначальвае Зянон Пазняк, эміграваўшы за мяжу.

Сяргей Пульша, БелаПАН
Мінск, 30 кастрычніка 2011
 
Дата публикации:30.10.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3243
 
Ключевые слова:
Дзяды День поминовения Куропаты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме