https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Душа Сербіі"


Фотавыстаўка "Душа Сербіі" адкрылася 26 студзеня ў Мінску
Уладзімір Васількоў     БЕЛТА
 
Па благаславенню Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі і епіскапа Рашка-Прызрэнскага і Косава-Метахійскага Арцемія ў Мінску пройдзе дабрачынная фотавыстаўка "Душа Сербіі". Вернісаж прымеркаваны да нацыянальнага свята Сербіі - Дня святога Савы, паведамілі БЕЛТА ў Беларускім экзархаце.
 
Экспазіцыя адкрылася 26 студзеня ў Мінску ў галерэі Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (вул. Крапоткіна, 44). На праекце будуць прадстаўлены 45 работ фотамастака Дарка Дозета. Гэтыя каляровыя здымкі розных жанраў - погляд на жыццё косаўскіх сербаў вачыма неабыякавага суайчынніка.
 
У рамках выстаўкі адбудзецца паказ дакументальнага фільма "Косава. Стрэчанне" (рэжысёр Максім Якубсон, Расія), які атрымаў два гады таму дыплом I ступені на фестывалі праваслаўных фільмаў "Раданеж". Жадаючыя змогуць унесці свой уклад ў справу дапамогі косаўскім сербам.
 
Ахвяраванні будуць пералічаны на рахунак гуманітарнай арганізацыі "Србі за србе" ("Сербы за сербаў") і выкарыстаны для набыцця рэчаў, жыццёва неабходных насельніцтву анклаваў-гета на тэрыторыі Косава. Арганізатарам праекта выступіла культурна-асветніцкая ўстанова "Сербскі цэнтр".
Выстаўка будзе працаваць да 1 сакавіка штодзень з 13.00 да 19.00. Уваход свабодны. Мяркуецца, што пасля Мінска фотавыстаўка "Душа Сербіі" будзе дэманстравацца ў іншых абласных цэнтрах Беларусі.
 
 
 
 
Дата публикации:26.01.2010
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:9791
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме