https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Грамадзянства можна пазбавіць толькі тых ворагаў, якія змагаюцца супраць сваёй роднай краіны


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з жыхарамі аграгарадка Белавежскі ў Камянецкім раёне.
Адна з жыхарак аграгарадка адзначыла, што нядаўна ў Беларусі ўступіў у сілу закон аб грамадзянстве, які абавязаў грамадзян паведамляць, калі ў іх ёсць замежнае грамадзянства. З`явіліся нормы, на падставе якіх могуць пазбавіць беларускага грамадзянства. "А як быць з карткай паляка? Можа, яе трэба наогул па-за законам пакінуць і неяк абмежаваць людзей, у якіх ёсць гэта картка паляка?" - спыталі кіраўніка дзяржавы.

"З аднаго боку, вы перажываеце, што нехта можа пазбавіць грамадзянства. А з іншага боку, трэба націснуць так, каб гэтых з карткай паляка…" - заўважыў беларускі лідар.

"Грамадзянства можна пазбавіць толькі тых ворагаў, якія, жывучы тут або недзе, змагаюцца супраць нашай краіны. Мы ж з вамі зведалі гэтага дабра ў свой час. Толькі ў гэтым праблема. І ў гэтым плане мы яшчэ практычна нікога не пазбавілі грамадзянства. Але папераджальна яны павінны разумець, што калі вы нашы ворагі і змагаецеся супраць нашай краіны там, да санкцый заклікаеце (гэтыя лахушкі і іншыя ціхушкі), дык што з вамі важдацца. Толькі гэта маецца на ўвазе", - сказаў Прэзідэнт.

"А што датычыцца карткі паляка, ну мы добра падрэзалі крылы гэтым людзям. Адчуваю, што гэта тэма ёсць. Мы яшчэ раз вернемся да гэтай праблемы", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка даручыў у Адміністрацыі Прэзідэнта прапрацаваць гэта пытанне і паглядзець, якія рабіць наступныя крокі. "Не хочацца пакрыўдзіць і людзей. Вось я ў Гродне з многімі знаёмы. Яны і ва ўладзе працуюць. Але картка паляка ў іх у кішэні ляжыць. Я гавару: "Мужыкі, ну як так?" - "Аляксандр Рыгоравіч, ды вы не хвалюйцеся, калі трэба - заўтра аддадзім". Ну, кажа, усе бралі, мы ўзялі. Там паехаць куды-небудзь, яшчэ нейкая перавага была. Ну, усе атрымлівалі, кажа, і мы атрымалі. Не хочацца падрэзаць гэтых людзей. Таму мы робім акуратныя крокі", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

"Вельмі націскаць не трэба на людзей. Людзі павінны жыць свабодна на сваёй зямлі, у сваім грамадстве. Каб яны выказвалі пазіцыю сваю, нікога не баяліся. У адваротным выпадку навошта такая дзяржава, дзе будуць націскаць на людзей. Таму вельмі важна не перагнуць палку. Гэта не я прыдумаў. Гэта народнае выказванне. Але пра гэтых падумаем", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

1 жніўня 2023, Камянецкі раён
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.08.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:167
 
Ключевые слова:
Карта поляка Гражданство Национальная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме