https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 25 траўня 2023 года


Гэты дзень з`яўляецца сто сорак пятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 220 дзён.
Якія яшчэ падзеі адбыліся 25 траўня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 25 траўня

У 1907 годзе ў Вільнюсе адбыўся з’езд настаўнікаў, на якім быў створаны Беларускі настаўніцкі саюз.
У 1938 годзе У Мінску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатр оперы і балета (зараз Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета).
У 1991 годзе ў Мінску пачаўся I Міжнародны кангрэс беларусістаў.
У 1992 годзе Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Кувейтам.
У 2001 годзе Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Ісландыяй.

Хто нарадзіўся 25 траўня

1933 год: Рамуальд Клім, беларускі спартсмен, рэкардсмен свету.
1937 год: Сяргей Сідор, беларускі географ, прафесар БДУ.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі паэт і філосаф Ральф Уолда Эмерсан і рускі і амерыканскі авіяканструктар, вучоны, вынаходнік Ігар Сікорскі.

25 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Епіфана.
У народным календары гэты дзень атрымаў назву Рабінаўка, таму што звычайна пачынае квітнець рабіна. У гэты дзень зрывалі галінку дрэва і прыносілі дадому – чым больш яна прастаіць, тым больш паспяховы для сям`і будзе год.

Калі раніцай цёпла і сонечна, летам будзе горача і суха. Шмат хрушчоў таксама прадвяшчаюць сухое лета. Аблокі ўвечары прадвяшчаюць перамену надвор`я.

Sputnik, 25 траўня 2023
 
Дата публикации:25.05.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:182
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Май
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме