Якія падзеі адбыліся 19 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 19 ліпеня
У 1450 годзе ўпершыню быў узгаданы горад Узда.
У 1972 годзе Івану Мележу і Івану Шамякіну былі прысвоены званні народных пісьменнікаў Беларусі.
Хто нарадзіўся 19 ліпеня
1869 год: Лявон Вітан-Дубейкаўскі, дзеяч беларускага нацыянальнага руху, інжынер-будаўнік, паэт.
1927 год: Міхась Саўка, беларускі і бельгійскі мастак-рэстаўратар.
Таксама сёння нарадзіліся французскі мастак Эдгар Дэга і рускі паэт Уладзімір Маякоўскі.
19 ліпеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Сысоя Вялікага, святапакутніка Ермія і іншых пакутнікаў, якія пацярпелі за веру ў ІІІ ст.
У гэты час на траве звычайна з`яўляецца шмат расы. Нашы продкі верылі, што каб захаваць здароўе, трэба раніцай пабегаць па траве.
Дзяўчыны мылі твар расой, каб даўжэй заставацца прыгожымі.
Дзяўчыны мылі твар расой, каб даўжэй заставацца прыгожымі.
У дамах рыхтавалі склепы да будучага ўраджаю – чысцілі іх.
Калі аблокі 19 ліпеня жаўтаватага колеру, будуць працяглыя дажджы.
Sputnik, 19 ліпеня 2022