https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


У Гомелі аператыўнікі наркакантролю канфіскавалі буйную партыю насвая


Пра гэта паведамляе ў Тэлеграм-канале прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.
У пятніцу раніцай супрацоўнікі АНіСГЛ Цэнтральнага РАУС Гомеля канфіскавалі ў 46-гадовага жыхара аблцэнтра буйную партыю непалільных тытунёвых вырабаў насвай.

Скрынкі з гэтым рэчывам былі выяўленыя падчас агляду гаспадарчых пабудоў і дома, дзе пражывае мужчына. Агульная вага зелля склала каля 29 кг - гэта прыкладна 960 доз.

Паводле інфармацыі супрацоўнікаў наркакантролю, насвай прызначаўся для незаконнай рэалізацыі на рынку ў Гомелі.

У дачыненні да фігуранта складзены адміністрацыйны пратакол па ч.2 ст.16.10 (незаконныя дзеянні з некурыльнымі тытунёвымі вырабамі, прызначанымі для смактання і (або) жавання) КаАП Рэспублікі Беларусь. 

Раней мужчына ўжо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за аналагічнае правапарушэнне.

Судом Цэнтральнага раёна Гомеля правапарушальніку прызначана пакаранне ў выглядзе васьмі сутак адміністрацыйнага арышту.

Звязда, 7 снежня 2019
 
Дата публикации:07.12.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:60
 
Ключевые слова:
Гомель Криминал Насвай Наркоконтроль Табачные изделия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме