https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Міністр ЖКГ адзначыў высокую плацежную дысцыпліну беларусаў


Плацежная дысцыпліна грамадзян Беларусі на высокім узроўні, паведаміў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Хмель у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
"У цэлым плацежная дысцыпліна грамадзян нашай краіны на высокім узроўні, сур`ёзных праблем па неаплаце жыллёва-камунальных паслуг насельніцтвам не маем", - сказаў Андрэй Хмель.

Усяго ў краіне 4 млн 200 асабовых рахункаў. Калі ў кастрычніку - снежні 2020 года колькасць пратэрмінаваных асабовых рахункаў даходзіла да 470-490 тыс., то на 1 студзеня гэтага года іх крыху больш за 400 тыс. "Але гэта не сведчыць аб тым, што 400 тыс. асабовых рахункаў - гэта злосныя неплацельшчыкі. 70 працэнтаў з іх маюць завінавачанасць не больш за тры месяцы", - адзначыў міністр. Ён растлумачыў, што ў спіс даўжнікоў трапляюць нават тыя, хто памылкова недаплаціў Br1-2.

"Калі ў цэлым гаварыць аб сітуацыі, я яе ацэньваю як здавальняючую", - дадаў Андрэй Хмель.

Таксама ён растлумачыў, чаму за студзень "пацяжэлі" жыроўкі. "Рост тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі ўстанаўліваецца зыходзячы з тыпавой двухпакаёвай кватэры плошчай 48 кв.м з трыма пражываючымі, гэты рост не павінен перавышаць $5 у эквіваленце. Мы прытрымліваемся гэтага прынцыпу, - сказаў міністр. - Але не толькі велічыня тарыфу на пэўныя жыллёва-камунальныя паслугі ўплывае на жыроўку. У студзені ў параўнанні са снежнем было значна халадней, спажыванне цеплавой энергіі павялічылася на 30-40 працэнтаў у залежнасці ад жылога дома, рэгіёна, дзе ён знаходзіцца. Адпаведна гэта таксама зрабіла "больш цяжкімі" жыроўкі".

Андрэй Хмель таксама паведаміў, што ў 2020 годзе каля 22 тыс. сем`яў скарысталіся безнаяўнымі жыллёвымі субсідыямі на суму Br1,8 млн. "Мне здаецца, гэта сістэма збалансавана і будзе працаваць у далейшым", - дадаў ён.

22 лютага 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.02.2021
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:230
 
Ключевые слова:
Городское хозяйство Коммунальные платежи
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме