Так, крупы не адпавядаюць патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза «Аб бяспецы харчовай прадукцыі», «Харчовая прадукцыя ў частцы яе маркіроўкі», «Крупа грэцкая. ТУ» па бяспецы і маркіроўцы ў частцы прадастаўлення дакладнай інфармацыі аб найменні прадукту.
«Назва, задэклараваная вытворцам у маркіроўцы спажывецкага пакавання, недакладна характарызуе харчовы прадукт і не дазваляе ідэнтыфікаваць яго па найменні», — растлумачылі ў Дзяржстандарце.
Эксперты ўстанавілі ў выпрабаваннях, што паказчык па разварвальнасці забароненай да продажу грэчкі склаў 29 мін. пры норме не больш за 25 мін., з чаго вынікае, што прадукцыі, якая трапіла пад забарону, надалі знешні выгляд і асобныя ўласцівасці, але пры гэтым яна не можа быць ідэнтыфікавана як прадукцыя, за якую выдаецца.
Грачаныя крупы алтайскага вытворцы ТАА «Вега-інжынірынг» з 11 снежня трапілі пад забарону ўвозу ў Беларусь і продажу ў краіне.
Звязда, 10 снежня 2024