https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У 2024 годзе дзяржаўныя інвестыцыі на будаўніцтва арэнднага жылля склалі Br795,2 млн, з іх 87 працэнтаў - гэта сродкі рэспубліканскага бюджэту


У каго самы высокі попыт на арэндныя квадратныя метры, расказала начальніца галоўнага ўпраўлення будаўніцтва і жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Таццяна Васілючак.
Як было адзначана, фінансаванне будаўніцтва арэнднага жылля праводзіцца за кошт розных крыніц, але пераважна гэта бюджэтныя сродкі, гэта значыць грошы рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў. У мінулым годзе, напрыклад, на ўзвядзенне арэнднага жылля дзяржава накіравала каля Br800 млн.

"Нарошчванне аб`ёмаў будаўніцтва арэнднага жылля будзе з`яўляцца дадаткам да дзеючай сістэмы дзяржаўнай падтрымкі, - падкрэсліла прадстаўнік ведамства. - Арэнднае жыллё запатрабавана ў маладых сем`яў, якія не маюць дастатковых сродкаў на будаўніцтва жылля ва ўласнасць, маладых спецыялістаў, якія прыехалі ў населены пункт на работу, дзяцей-сірот, адзінокіх грамадзян і грамадзян, якія не маюць права на дзяржаўную падтрымку ў адпаведнасці з заканадаўствам".

Паводле слоў Таццяны Васілючак, у Мінску арэнднае жыллё запатрабавана ў асноўным сярод маладых спецыялістаў, грамадзян, якія праходзяць ваенную службу і працуюць па працоўных кантрактах у дзяржаўных органах і арганізацыях.

У той жа час попыт на арэнднае жыллё ў шматдзетных сем`яў як у Мінску, так і ў іншых рэгіёнах краіны зусім нязначны, паколькі гэта катэгорыя маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, як тлумачыць спецыяліст, вядзе будаўніцтва жылля з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі.

3 лютага 2025, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.02.2025
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:22
 
Ключевые слова:
Аренда Строительство Жильё в Беларуси Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме