Намінал адной аблігацыі — $1 тыс. Працэнтная стаўка — 2,7% гадавых. Тэрмін звароту — два гады. Сукупны аб’ём выпуску — $50 млн.
Старт продажаў намечаны 25 сакавіка, іх заканчэнне плануецца 23 снежня. Пагашэнне — з 25 сакавіка 2027 года. Выплаты працэнтаў — раз у год (25 сакавіка 2026 года і 25 сакавіка 2027-га).
Купіць валютныя дзяржаблігацыі для фізічных асоб можна будзе ў аддзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк» і ААТ «Белаграпрамбанк». Адрасы аддзяленняў і іншыя падрабязнасці можна будзе даведацца на сайце Мінфіна.
Звязда, 12 сакавіка 2025