https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Каго больш не будуць лічыць «дармаедамі»? З базы выключылі дзве катэгорыі насельніцтва


Савет Міністраў Беларусі змяніў спіс тых, хто ўваходзіць у так званую «базу дармаедаў» і каму трэба аплачваць камунальныя паслугі па 100%-ным кошце.
Так, з пераліку выключылі дзве катэгорыі грамадзян. Прасцей кажучы, цяпер яны могуць не працаваць і пры гэтым не аплачваць паслугі «з кампенсацыяй выдаткаў па эканамічна абгрунтаваных тарыфах», гэта значыць цалкам, перадае SmartPress.

Згодна з пастановай урада, якую апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт — партале, у «базу дармаедаў» не будуць уключаць грамадзян, якія:

*атрымліваюць адукацыю ў дзённай форме на тэрыторыі краін Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС - а менавіта ў Арменіі, Казахстане, Кыргызстане ці Расіі (пры ўмове, што тыя звернуцца ў камісію);
*атрымліваюць адукацыю за мяжой па напрамках рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання ў рамках выканання абавязацельстваў па міждзяржаўных і міжурадавых міжнародных дагаворах Беларусі.

Апроч таго, цяпер пад вызначэнне «дармаедаў» не трапляюць тыя, хто стаіць на ўліку ў органах ФСАН і плаціць абавязковыя страхавыя ўнёскі. Гэта значыць, калі чалавек афіцыйна не працаўладкаваны на тэрыторыі Беларусі, але спраўна робіць адлічэнні, ён будзе лічыцца занятым у эканоміцы.

Звязда, 28 сакавіка 2025
 
Дата публикации:28.03.2025
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:15
 
Ключевые слова:
База тунеядцев Налоги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме