https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выпускаецца памятная банкнота наміналам у 80 рублёў


Нацыянальны банк Беларусі ў апошні дзень сакавіка выпусціць у абарачэнне памятныя манеты і банкноту серыі «80 гадоў Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне».
З іх срэбная манета наміналам 20 рублёў, будзе мець тыраж 2500 штук. А медна-нікелевая наміналам 1 рубель — тыраж 5000 штук. Манеты маюць форму круга, з пярэднім і адваротным бакамі — кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай. На рэверсе манет: у цэнтры — стылізаваныя выявы кулявой адтуліны, званоў, узораў ваеннай тэхнікі і ўзбраення на фоне руін і надпіс «80 гадоў Перамогі»; унізе — стылізаваная выява трох гваздзікоў чырвонага колеру.

Упершыню ў гісторыі нашай банкаўскай сістэмы выпускаецца памятная банкнота наміналам 80 рублёў і тыражом 80 тысяч штук.

На адным баку банкноты: злева ўверсе — надпіс «НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» і год выпуску, справа ўверсе — надпіс «80 гадоў Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне»; у цэнтры — выявы манумента Брэсцкай крэпасці «Мужнасць», скульптуры «Радзіма-маці», знакавых для Беларусі архітэктурных збудаванняў і сімвалаў.

На адваротным баку: злева ўверсе — надпіс «НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» і год выпуску, справа ўверсе — надпіс «80»; у цэнтры — выява рукі маці, якая трымае руку дзіцяці, на фоне нацыянальнага арнаменту, выявы архітэктурнага комплексу «Вароты Мінска» і кветкі яблыні, правей — буслы, што ўзлятаюць; злева ўнізе — надпіс «80 гадоў Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне».

Выпушчаныя ў абарачэнне манеты і банкноты з’яўляюцца законным плацежным сродкам нашай краіны і абавязковыя да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.

У прэс-службе Нацбанка паведамілі, што інфармацыя аб чаканых паступленнях, адпускных цэнах і наяўнасці памятных манет і банкнотаў у касе Нацыянальнага банка, а таксама планаваных датах продажаў памятных манет і банкнотаў размешчана на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка ў раздзеле «Банкноты і манеты».

Сяргей Куркач
Звязда, 28 сакавіка 2025

 
Дата публикации:28.03.2025
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:8
 
Ключевые слова:
Нумизматика 80-летие Победы Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме