Работнікамі Камітэта дзяржкантролю сумесна з органамі дзяржаўнага санітарнага нагляду ўстаноўлены: завышэнне гранічных рознічных цэн і надбавак на агародніну, бульбу і яблыкі, адсутнасць дакументаў аб якасці і бяспецы садавінагароднінай прадукцыі, а таксама цэннікаў на яе, парушэнні санітарных норм і правілаў, факты рэалізацыі прадуктаў харчавання са скончаным тэрмінам.
Напрыклад, у дзвюх магазінах Гомеля гандлёвыя надбаўкі на яблыкі і моркву былі завышаны ў 2 разы, на бульбу, цыбулю і таматы — да 11 працэнтаў.
У 9 гандлёвых аб’ектах у продажы знаходзілася больш за 27 кг пратэрмінаваных прадуктаў. Так, у адным з сеткавых магазінаў прапаноўвалася каля 12 кг набораў пірожных, мясных паўфабрыкатаў, хлеба і сыру са скончанымі тэрмінамі прыдатнасці да 2 сутак.
Па выніках праверкі недабраякасная, а таксама са скончаным тэрмінам прыдатнасці прадукцыя канфіскавана з рэалізацыі. Адносна парушальнікаў пачаты адміністрацыйны працэс.
Звязда, 31 сакавіка 2025