https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Красавік у Беларусі аб’яўлены месяцам дзелавога турызму


Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным агенцтве па турызме.
Красавік у Беларусі аб’яўлены месяцам дзелавога турызму.  У гэты перыяд будуць праводзіцца мерапрыемствы, якія прадэманструюць магчымасці дзелавога турызму.

У 2025 годзе ў XXIII Рэспубліканскім турыстычным конкурсе «Пазнай Беларусь» дададзена новая намінацыя «Аб’ект дзелавога турызму года». Заяўкі прымаюцца да 30 верасня.

«Беларусь — не толькі прыгожая краіна з багатай гісторыяй і культурай, але і перспектыўная пляцоўка для развіцця бізнесу», — расказалі ў Нацыянальным агенцтве.

У ліку пераваг — зручнае размяшчэнне і транспартная даступнасць, сучасная інфраструктура. Прадстаўлены шырокі выбар канферэнц-залаў, выставачных цэнтраў і атэляў, аснашчаных усім неабходным для правядзення мерапрыемстваў любога маштабу.

Беларусь прапануе канкурэнтаздольныя цэны на пражыванне, харчаванне і арганізацыю мерапрыемстваў, што робіць яе прывабным выбарам для кампаній, якія імкнуцца аптымізаваць свае выдаткі.

Пасля насычанага працоўнага дня ўдзельнікі мерапрыемстваў могуць атрымаць асалоду ад багатай культуры, маляўнічай прыроды і гасціннасці Беларусі. Турыстычныя інфармацыйныя цэнтры і спецыялізаваныя кампаніі прапануюць поўны спектр паслуг па арганізацыі дзелавых мерапрыемстваў, уключаючы браніраванне атэляў, трансфер, арганізацыю экскурсій і іншыя паслугі.

Звязда, 1 красавіка 2025
 
Дата публикации:01.04.2025
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:66
 
Ключевые слова:
Туризм в Беларуси Предпринимательство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме