https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб рэалізацыі інвестпраекта па ўкараненні ў Беларусі тэхналогіі 5G


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 красавіка падпісаў указ нумар 139 «Аб рэалізацыі інвестыцыйнага праекта». Дакумент накіраваны на далейшае развіццё ў Беларусі сучаснай інфраструктуры сетак электрасувязі на аснове ўкаранення ў інтарэсах дзяржавы, грамадзян і бізнесу новых інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

Указам прадугледжана стварэнне сеткі сотавай рухомай электрасувязі па тэхналогіі IMT-2020 (5G) па мадэлі адзінага інфраструктурнага аператара з уключэннем у склад гэтай сеткі адзінай сеткі сотавай рухомай электрасувязі па тэхналогіі LTE (4G).

У выніку рэалізацыі праекта плануецца павышэнне даступнасці і якасці мабільнай сувязі і хуткасці інтэрнэта за кошт актыўнага ўкаранення тэхналогіі 5G і павелічэння ахопу тэрыторыі краіны сувяззю па тэхналогіі LTE.

Звязда, 1 красавіка 2025
 
Дата публикации:01.04.2025
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:34
 
Ключевые слова:
Мобильная связь Технологии IMT-2020 (5G) LTE (4G) Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме