https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ужо зарэгістраваліся 510 кампаній з 11 краін. Падрыхтоўка да «Белагра-2025» набірае абароты


Падрыхтоўка да міжнароднай спецыялізаванай выставы «Белагра-2025» набірае абароты, аб сваім жаданні ўдзельнічаць ужо заявілі 510 кампаній з 11 дзяржаў. Аб гэтым паведамілі у прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Падзея, якая ўжо 35 гадоў задае тон у аграпрамысловым свеце, на гэты раз упершыню пройдзе на новай пляцоўцы — у Мінскім міжнародным выставачным цэнтры. Выстава стане самай маштабнай і яркай за ўсю гісторыю правядзення галоўнага аграпрамысловага форуму краіны. На сёння заявіліся да ўдзелу 510 кампаній з 11 краін: Беларусі, Расіі, Германіі, Кітая, Ірана, Турцыі, В’етнама, Туніса, Палесціны, Егіпта і Пакістана — і заяўкі працягваюць паступаць.

Беларусь прадставіць 391 суб’ект гаспадарання, а ад Расіі ўдзел пацвердзілі 12 рэгіёнаў: Бранская, Варонежская, Растоўская, Смаленская, Ліпецкая, Ніжагародская і Новасібірская вобласці, Краснадарскі і Пермскі край, Ямала-Ненецкая акруга, Рэспубліка Башкартастан і Санкт-Пецярбург. Вядуцца перамовы з Тамбоўскай, Разанскай і Чэлябінскай абласцямі.

«Выстава стане не проста экспазіцыяй, а святам інавацый, ведаў і забаў, — паабяцалі арганізатары. — Прафесійная дзелавая праграма прапануе дзясяткі тэматычных канферэнцый і семінараў, дзе будуць абмяркоўвацца ключавыя пытанні аграрнай галіны: забеспячэнне канкурэнтаздольнасці сельгаспрадукцыі, развіццё племянной жывёлагадоўлі, укараненне інавацыйных тэхналогій, супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі».

У праграме — форумы, круглыя сталы, майстар-класы, конкурсы, дэманстрацыі і прэзентацыі, а культурна-відовішчныя мерапрыемствы будуць праходзіць практычна ў рэжыме нон-стоп. Удзельнікі рыхтуюць унікальныя экспазіцыі, пры гэтым праграма выбудаваная так, каб апынуцца цікавай як дарослым, так і юным наведвальнікам.

Звязда, 7 траўня 2025
 
Дата публикации:07.05.2025
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:37
 
Ключевые слова:
Выставка Белагро-2025 Сельское хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме